Знайсці
18.11.2019 / 09:402РусŁacБел

Нацбанк выпускае манеты «Свет вачыма дзяцей» ФОТА

Нацыянальны банк 18 лістапада выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Свет вачыма дзяцей. 2019»:

— срэбную — наміналам 20 рублёў, вагой 33,62 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 599 штук;

— медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, вагой 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм, тыражом 2 000 штук.

На рэверсе: у цэнтры — кампазіцыя, якая аб'ядноўвае розныя стадыі паспявання і збору лёну: кветкі, плады і снапы; унізе — надпіс па крузе: СВЕТ ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ.

У дызайне манеты выкарыстаны кампазіцыі з малюнкаў дзяцей узроставай катэгорыі ад 13 да 16 гадоў, якія сталі пераможцамі адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка «Дзеці малююць манеты», праведзенага Нацыянальным банкам у рамках Дня адкрытых дзвярэй — 2014.

Манеты адчаканены на Казахстанскім манетным двары якасцю: срэбная — «пруф», медна-нікелевая — «пруф-лайк».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930