Знайсці
18.11.2019 / 09:241РусŁacБел

Казахстан адхіліў запрашэнне на перамовы Пуціна і Зяленскага

Прапанова першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева арганізаваць сустрэчу лідараў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага была агучана ў якасці тэмы для абмеркавання экспертаў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Казахстана Мухтар Тлеубердзі, перадае «Інтэрфакс-Казахстан».

«Вы павінны разумець, што пра гэта Елбасы (тытул лідара нацыі ў Казахстане, які носіць Назарбаеў) казаў у «Астанінскім клубе», а «Астанінскі клуб» мяркуе, што гэта проста тэма для абмеркавання», - сказаў ён.

Тлеубердзі адзначыў, што словы Назарбаева не з'яўляюцца афіцыйнай пазіцыяй уладаў рэспублікі, і ўдакладніў, што Міністэрства замежных Казахстана не накіроўвала афіцыйных запрашэнняў у Маскву і Кіеў.

12 лістапада агенцтва Reuters паведаміла, што Назарбаеў прапанаваў арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага ў Казахстане. Пазней кіраўнік украінскага МЗС Вадзім Прыстайка заяўляў, што Назарбаеў сапраўды агучваў падобную прапанову падчас асабістай сустрэчы з Зяленскім, аднак, паводле яго слоў, яно было без якой-небудзь канкрэтыкі. Пазней ён адзначыў, што афіцыйных прапаноў ад Казахстана не было.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930