Даслаць навіну
Знайсці
18.11.2019 / 03:06 4

Драма ў Оршы: пакуль па інтэрнэце гулялі чуткі пра здароўе дэпутата Чудовіча, раптоўна перамог кандыдат-спойлер

Адна з нечаканасцяў выбараў-2019 — абранне дэпутатам у Оршы Віталя Васюкова.

Павялічыць выяву

Віталь Васюкоў

Ён больш за 10 гадоў адпрацаваў дырэктарам філіяла «Беларусбанка», не прагнуў вялікай палітыкі, але ўсё ж вылучыўся кандыдатам у дэпутаты.

Прычым не стаў збіраць подпісы мясцовых жыхароў, як астатнія будучыя пераможцы выбараў, а адправіў заяўку ад працоўнага калектыва, прычым нават не свайго. Такіх кандыдатаў-спойлераў па ўсёй Беларусі было некалькі дзясяткаў.

Расклад у гульні змяніўся пасля таго, як па Оршы папаўзлі чуткі пра праблемы са здароўем у дэпутата Віталя Чудовіча. У суботу чытачы «НН» паведамілі ў рэдакцыю, што ў яго здарыўся інсульт.

Журналісты «НН» не змаглі звязацца з Чудовічам, яго памочніца не змагла ўцямна патлумачыць, дома ці ў бальніцы знаходзіцца яе начальнік.

Аднак у нядзелю Чудовіч перазваніў сам. Запэўніў, што праблем са здароўем ў яго няма. «Я зараз еду за стырном. Калі б у мяне быў інсульт, я мог бы ехаць? Прабачце, праязджаю скрыжаванне, кладу трубку», — патлумачыў ён.

Але як аказалася, Чудовіч праехаў не толькі міма скрыжавання, але і міма пераабрання.

БЮ

0
любите родину мать вашу / адказаць
18.11.2019 / 08:19
відаць, настойліва параілі не абірацца на наступны тэрмін?
0
Павел / адказаць
18.11.2019 / 08:48
Думаю, всё проще. В "центризбиркоме" увидели сообщение о болезни кандидата и решили перестраховаться, назначить депутатом другого человека. Прокатили бывшего "слугу народа".
0
Павал / адказаць
18.11.2019 / 12:31
Павел, цікавая лёгіка, а калі падобныя чуткі з'явяцца на прэзідэнцкіх...Гайдукевіч пераможа?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31