Знайсці
18.11.2019 / 02:4537РусŁacБел

У Палату прадстаўнікоў не пусцілі ніводнага апазіцыянера. Прагноз «НН» спраўдзіўся на 96%

ЦВК апублікавала вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. У новым парламенце не будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыі.

Вынікі выбараў практычна супалі з нашым прагнозам: «Наша Ніва» ўгадала 106 са 110 новых дэпутатаў.

Нашы прагназісты дапусцілі чатыры памылкі.

На Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе №86 мы паверылі ў інфармацыю ад мясцовых апазіцыйных актывістаў, якія паведамілі пра планаваную перамогу дырэктара Вагонабудаўнічага завода Віталя Мартынава. Але перамагла ўсё ж дэпутатка Вольга Петрашова.

На суседняй Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе №85 перамагла дырэктарка школы Людміла Здорыкава, а не дырэктарка Гандлёвага каледжа Людміла Ільінская. Самае крыўднае, што менавіта Здорыкава была ў нашым фінальным спісе, але рэдактар «НН» не заўважыў гэту праўку. Прыкрая памылка.

На Сеніцкай акрузе №76 прамахнуліся ўсе незалежныя СМІ. «Еўрарадыё», «Навіны.бай» і «Белсат» ставілі на цяперашняга дэпутата Мікалая Улаховіча. «Наша Ніва» лічыла, што яго пракацяць і абяруць дырэктара Мінскага абласнога гандлёвага каледжа Вадзіма Дордаля. Але тыя, хто збіраў праўладную каманду, перахітрылі ўсіх. Новая дэпутатка ад Сеніцы — дырэктарка не надта прадстаўнічага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Каласок» Людміла Падлужная.

Нарэшце, неспадзяванка здарылася ў Оршы. Тут на Аршанска-Дняпроўскай акрузе №26 нешта адбылося са здароўем дэпутата Віталя Чудовіча. Ён запэўнівае, што цяпер з ім усё нармальна. Але тым часам на выбарах перамог (здаецца, нечакана нават для самога сябе) дырэктар філіяла «Беларусбанка» Віталь Васюкоў.

Такім чынам, «Наша Ніва» зрабіла ў прагнозе чатыры памылкі, «Навіны.бай» і «Белсат» — па дзевяць памылак, «Еўрарадыё» — 13 памылак.

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент, — праверце спіс пасля выбараў

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031