Знайсці
17.11.2019 / 14:1322РусŁacБел

Лукашэнка пра будучы парламент: Якая розніца, будзе там тры-чатыры агалцелыя апазіцыянеры ці не?

Улада падтрымлівае некаторых кандыдатаў у дэпутаты, аднак не навязвае грамадзянам выбар. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, піша БелТА.

«Што ў мяне на стале ўжо «ляжаць» 110 дэпутатаў, якіх абяруць, — гэта смех. У нас у мінулым парламенце было некалькі адкрытых, відавочных апазіцыянераў і некалькі людзей, якія думалі інакш, чым я. Яны не былі ў апазыцыі, але думалі па-іншаму. Вы што, хочаце сказаць, што яны былі ў спісах 110?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прызнаўся, што дзяржава, працоўныя калектывы падтрымліваюць некаторых кандыдатаў у дэпутаты, аднак не збіраюцца навязваць выбар грамадзянам. Да таго ж, звярнуў ён увагу, парламент у Беларусі не з'яўляецца Вярхоўным саветам.

«Якая розніца прэзідэнту, будзе там тры-чатыры агалцелыя апазіцыянеры ці не? Яны ж не будуць вызначаць палітыку парламента і, тым больш, краіны», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яму б не хацелася, каб у парламенце быў шум і адбываліся гадасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930