Даслаць навіну
Знайсці
18.11.2019 / 00:17 27

Два крокі назад. Пяць высноў з выбараў-2019 у святле будучай канстытуцыйнай рэформы

У сацсетках перад выбарамі распаўсюджвалі спіс «беларускага разумнага галасавання» — трэба ж быць моднымі, як Навальны! Прагаласуем усе за Дзмітрыева і Дабратвора — і будзе ого-го!

У Расіі ідэя пракаціла, бо прынамсі ў Маскве і буйных гарадах там як-ніяк лічаць галасы. Так, кандыдатаў могуць не дапускаць да выбараў. Так, могуць быць укіды галасоў. Так, у Чачні будзе 99%. Але ў глабальным плане падлік ёсць.

Тыя, хто хоць раз быў назіральнікам на ўчастку ў Беларусі, у адзін голас сцвярджаюць, што ніякага падліку ў нас няма. Фальсіфікацыі шматступенчатыя, выпадзенне аднаго з этапаў не мяняе прынцыповую карціну.

Па-першае, датэрміновае галасаванне стварае неверагодную яўку — гэтым разам 36% — і дазваляе ўначы падмяняць гэтыя бюлетэні. Або дакідваць неабходную колькасць удзень, як паказала гісторыя, выкрытая назіральнікам Вашчанчуком у Брэсце.

Па-другое, кожны член камісіі лічыць сваю частку стосу, не бачачы агульнай карціны (ці ствараючы для сябе абарончую ілюзію, што ён не разумее агульнай карціны). Агульную карціну пры жаданні можа ўбачыць толькі старшыня камісіі, але яна яму не абавязкова патрэбная — у яго могуць загадзя быць лічбы, якія трэба напісаць у пратакол.

Па-трэцяе, нават калі старшыня камісіі склаў сумленны пратакол, дакумент пасля перадаецца ў акруговую камісію, дзе яго могуць проста перапісаць. Ніводнай адкрытай базы з пратаколамі па ўчастках няма.

Старшыні выбарчых камісій — вось хто персанальна і непасрэдна ўцягнуты ў гэты механізм і не можа не разумець сутнасці таго, што адбываецца.

Ніякай магчымасці бачыць бюлетэні і падлік у назіральнікаў няма. Ніякай магчымасці пералічыць галасы пасля выбараў таксама няма.

І гэта ўсё без уліку таго, што ў камісіях толькі свае людзі, а падчас кампаніі выкідваюцца тыя, хто робіць занадта шмат шуму — умоўная Халіп.

Таму галасаваць хоць за каго, каб «нас пачулі» — ілюзія. Гэтыя бюлетэні нават не падлічаць.

Плён ад разумнага галасавання, якое заахвочвае людзей да паходу на ўчастак, толькі адзін — старшыням камісій трэба будзе накручваць менш яўкі.

Мінулыя выбары стварылі ілюзію, што з прызначэннем Анісім і Канапацкай улады дазволяць грамадскасці калі не выбіраць, то, прынамсі, мець права голасу ў парламенце.

Некаторыя спадзяваліся, што гэтым разам такіх галасоў стане не 2, а 4 і так далей. Дэманстратыўнай нерэгістрацыяй дзвюх лагодных дэпутатак улады паказалі грамадзянскай супольнасці сваё бачанне яе месца і ролі.

Усё гэта разам узятае не дае падставы верыць у анансаваную ў будучыні канстытуцыйную рэформу.

Якая розніца, якая сістэма галасавання будзе — мажарытарная ці прапарцыйная, калі кіраўнікоў выбаркамаў будуць па-ранейшаму «арыентаваць» на «правільныя» лічбы яўкі і «правільныя» вынікі? Якая розніца, колькі будзе паўнамоцтваў у прэзідэнта, а колькі — у такім чынам сфарміраванага парламента, калі студэнтаў і вайскоўцаў па-ранейшаму будуць заганяць на датэрміновае галасаванне, і яны ясна ўсведамляюць, з якімі мэтамі гэта робіцца? Якая розніца, хто будзе прызначаць прэм'ера, калі сістэма не прадугледжвае канкурэнцыі?

Калі б улады рэальна былі настроеныя на паступовыя перамены, яны б дапусцілі свабодныя ці абмежавана свабодныя выбары хоць у адну з палат Нацыянальнага сходу ці, прынамсі, хоць у адным з рэгіёнаў. Нічога такога мы не назіралі.

Захаванне існай сістэмы выбараў у яе чыстым выглядзе гаворыць таксама пра тое, што ўлада па-ранейшаму абапіраецца на абсалютную меншасць грамадства — інакш не патрэбныя былі б такія складаныя і шматступенчатыя фільтры адсеву. 

Гэта азначае таксама, што для большасці адзіным спосабам паказаць, што яна большасць, застаюцца толькі вулічныя акцыі пратэсту.

Ніякіх інстытуцыяналізаваных спосабаў зрабіць гэта няма. Не лічыць жа такімі магчымасць падаваць скаргі і пісаць петыцыі. Гэта значыць, што выбухі кшталту «маршаў недармаедаў» у 2017 годзе будуць і надалей такімі ж неспадзяванымі.

І гэта азначае таксама, што рэальная палітычная апазіцыя будзе канцэнтравацца на вулічным і публічным пратэсце, а грамадзянская супольнасць будзе па-ранейшаму пазбягаць палітыкі.

Ціск Расіі будзе ўзмацняцца ва ўмовах, калі грамадства жыве з перакананнем «ад нас усё роўна нічога не залежыць». 

Рэд.

0
меркаванне / адказаць
18.11.2019 / 11:41
шлёма, можа, штоб цябе моцна здзівіць пазней. 
10
шлёма / адказаць
18.11.2019 / 14:01
меркаванне, вижу, тебе больше уже нечего сказать.
2
Виталий Cпикин / адказаць
19.11.2019 / 02:15
И всё же: 21-й век, IT страна. У каждого есть или мобильный телефон или смартфон. 
Что мешает сходить, сделать выбор, и... СФОТОГРАФИРОВАТЬ его себе "на память", так сказать??
Тем более по риторике Ермошиной и Лукашенко "никто не имеет права мешать избирателю", то и в кабине для голосования делать фото тоже никто не сможет помешать.

И вот тут приличная часть пирамиды фальсификаций может быть разрушена. Для этого, конечно, надо смелость у приличной части граждан, чтобы на бланке даже перед фото ФИО написать, а то и даже подпись личную поставить (это НЕ запрещено, и это НЕ делает бланк недействительным!!!)
Точно также и обратную сторону (с подписями членов комиссии) можно сфотографировать.
Ну чтобы никто не мог сказать, типа это "1 бланк  на миллион, 1 почерк" и т.д. 

Вот тут уже мухлевать будет куда сложнее. Объявят, условно, 500 000 "против" Лукашенко, остальные за, а на каком условном сайте (как выходит та же Хартия, чтобы не быть подконтрольной белорусским провайдерам и всяким блокировщикам) оказывается, допустим, 1 000 000 бланков против, или испорченных откровенно.

Вот там уже придётся шевелиться власти, искать некие отмазки.....
А так.... получается что легко может явка в 30% превратиться в 77%, и ничего и никак в противовес не скажешь и не докажешь.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31