Знайсці
16.11.2019 / 17:2615РусŁacБел

«Дзякуючы ёй дэпутата ўжо выбралі». На акрузе Марзалюка нехта раскідаў улёткі ў доме, дзе жыве старшыня камісіі

Невядомыя ў Магілёве правялі акцыю — даведаліся хатні адрас старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №32 Марыны Зубарэнка і расклеілі ўлёткі на кожным з пад'ездаў шматпавярховіка.

Зубарэнка — дырэктарка садка-школы №12 Магілёва. Фота 12mogilev.schools.by

«Мы ніколі не сутыкаліся з ціскам падчас выбараў. А тут закруціўся цэлы скандал. У шматкватэрным доме, дзе пражывае старшыня нашай камісіі, з'явіліся ўлёткі. У іх было напісана, што на ўчастку ўжо выбралі дэпутата і ўсё дзякуючы старшыні. Там жа быў надрукаваны хатні адрас і прапанова заклікаць старшыні да адказнасці. Лісткамі абляпілі ўсе пад'езды шматпавярховага дома», — расказала намесніца старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №32 Магілёва Вольга Папова.

Сітуацыя адбываецца на Магілёўска-Ленінскай акрузе №84, дзе балатуецца гісторык Ігар Марзалюк.

БелТА паведамляе, што старшыня камісіі напісала заяву ў міліцыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930