Даслаць навіну
Знайсці
16.11.2019 / 14:19 13

Футбаліст Мілеўскі, які памяняў грамадзянства на ўкраінскае: У брэсцкім «Дынама» ёсць чорны, я прыношу яму бананы

Футбаліст брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі, які ў маладосці адмовіўся ад беларускага грамадзянства і стаў украінцам, паразважаў пра расізм.

Павялічыць выяву

Арцём Мілеўскі

«Вухканне ўсё жыццё было. І што? У нас у брэсцкім «Дынама» таксама чорны ў камандзе ёсць — хлапчук Кікі. Я яму бананы прыношу. Кажу: «На, вазьмі ўсе бананы». Ён мяне называе расістам. Пасмяяліся. Аліеў [сябар Мілеўскага, расійскі футбаліст, які памяняў грамадзянства на ўкраінскае — «НН»] Юсуфу [нігерыйскі футбаліст — «НН»] на базе пастаянна на абедзе бананы прыносіў, кідаў.

Павялічыць выяву

Кікі — камерунскі паўабаронца брэсцкага «Дынама».

Калі ты ў камандзе гуляеш, сябруеш — гэта нармальна пажартаваць. Гэта крыху чорны гумар, але нармальна.

Іншая справа, калі вы адзін аднаго не ведаеце, а ты крычыш: «Эй, малпа!». Ці банан ў нахабную кінуць. Тады я згодны. А калі ў адной камандзе — гэта жарты, так павінна быць у калектыве, у якім ты працуеш. У салоне прыгажосці, у футболе, на заводзе — калектыў павінен быць», — цытуе Мілеўскага Ua.tribuna.com.

Павялічыць выяву

Беларускія заўзятары сустракалі перабежчыка Мілеўскага вясёлым плакатам: футбаліст з мянушкай «пёс» стаіць з бутэлькай на кіеўскай трасе і думае пра грошы.

NN.by

2
Свободный / адказаць
16.11.2019 / 19:32
Госпади сразу виден колхоз...пазорыщэ
17
Палкоўнiк Зэман. / адказаць
16.11.2019 / 19:41
А чаму банан абраны сiмвалам расiзму??? Глупства нейкае.
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
17.11.2019 / 11:32
Палкоўнiк Зэман.,гэта проста такі непрыкрыты намёк, што бананы ядуць нібыта толькі нашы малодшыя браты прыматы. ну там-шымпанзэ, арангутангі.. гэта мы з Вамі ўспрымаем бананы як садавіну і ўжываем адпаведна.а гэтыя," вышэйшая белая раса", што ніколі не чыталі ні Бібліі, ні курса сучаснай антрапалогіі пра паходжаньне чалавека (думаю, чытаць ня ўмеюць...) для іх такі да, проста фалічны сімвал нейкі...


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31