Даслаць навіну
Знайсці
15.11.2019 / 22:37 4

Аднаго з камандзіраў «Ісламскай дзяржавы» затрымалі ва Украіне

Служба бяспекі Украіны паведаміла аб затрыманні камандзіра тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» Аль Бара Шышані. Як аказалася, з 2018 года ён жыў ва Украіне, затрымалі яго ў прыватным доме пад Кіевам.

Аль Бара Шышані — грамадзянін Грузіі Цэзар Тахасашвілі. З 2012 года ён быў амірам джамаата «Ахадун Ахат» у сірыйскай правінцыі Латакія. У 2013 годзе стаў намеснікам ваеннага эміра «Ісламскай дзяржавы» Абу Умара аш-Шышані.

Калі ў 2016 годзе аш-Шышані быў забіты, Аль Бара Шышані выехаў у Турцыю.

Павялічыць выяву

Цэзар Тахасашвілі, таксама вядомы на радзіме пад імем Леван, з'ехаў ваяваць у Сірыю яшчэ ў 2013 годзе. Спачатку ён знаходзіўся ў складзе ўзброенай апазіцыі, узначальваючы так званую чачэнскую брыгаду, але затым далучыўся да «Ісламскай дзяржавы», дзе пасаду «міністра вайны» займаў яго аднавясковец Тархан Бацірашвілі (Умар аш-Шышані). Дзякуючы дружбе з ім Цэзар Тахасашвілі здабыў вялікі ўплыў.

У 2018 годзе Аль Бара Шышані незаконна прыехаў ва Украіну з выкарыстаннем падробленага пашпарта і легалізаваўся ў краіне, каб каардынаваць тут дзейнасць спецыяльных ячэек Ісламскай дзяржавы.

NN.by

10
Юджын / адказаць
16.11.2019 / 09:01
Ісламская дзяржава - праект Крамля. Гэты арышт, як і папярэдні захоп ЗША лідара ісламскай дзяржавы зроблены каб прынесці карысць Маскве. Напрыклад зараз робіцца такое - пасля навіны людзі стануць асацвяваць Украіну і Ісламскую дзяржаву, нібыта яны разам.
10
Пануры / адказаць
16.11.2019 / 10:44
Мяркую, што зарас высвятлiцца што ен яшчэ удзельнiчау у АТА, ну i ператворыцца ен раптоуна  з камандзiрау IГIЛ у Воiна света.
1
Жвір / адказаць
16.11.2019 / 12:22
The subject, a citizen of Russia
Border Patrol Agent Involved Shooting
 – On Thursday, November 14, 2019, a Tucson Sector Border Patrol agent discharged his service-issued firearm in an incident near Lukeville, Arizona.At approximately 7:15 p.m., a Border Patrol agent responded to a single subject suspected of crossing the border illegally just east of Lukeville, Arizona. As the agent attempted to arrest the subject, a physical altercation ensued, and the agent discharged his firearm, striking the subject. The subject, a citizen of Russia, was transported via helicopter to a Phoenix area hospital for treatment of non-life threatening injuries. The subject remains in the hospital at this time. The responding Border Patrol agent was not seriously injured in the encounter. The FBI and the CBP Use of Force Incident Team are currently investigating the incident. No other information is available at this time.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31