Знайсці
15.11.2019 / 21:2917РусŁacБел

Польшча не будзе купляць расійскі газ з 2023 года

Польская нафтагазавая кампанія PGNiG сёння падала «Газпрому» дэкларацыю аб жаданні скасаваць кантракт на куплю-продаж прыроднага газу, паведамляе Польскае радыё.

Праўленне польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG паведаміла, што сёння, пасля атрымання неабходных карпаратыўных узгадненняў, падала «Газпрому» дэкларацыю аб жаданні скасаваць кантракт на куплю-продаж прыроднага газу.

Старшыня ўправы PGNiG Пётр Возьняк сказаў, што асноўнай прычынай, чаму кампанія не прадоўжыць кантракт, з’яўляюцца найперш цэны сыравіны, якія выстаўляе «Газпром» і неабгрунтаваныя збоі паставак газу.

- За тры гады да заканчэння дагавора, калі адзін з бакоў вырашыць, што ня хоча больш супрацоўнічаць пасля заканчэння дагавора ў 2022 году, ён павінен паведаміць аб гэтым тры гады загадзя. Мы вырашылі гэта зрабіць цяпер, калі ўсе карпаратыўныя узгадненні выкананыя. Рашэнне атрымала адабрэнне з боку назіральнай рады кампаніі і міністра энергетыкі. Сёння мы вырашылі паведаміць аб гэтым расійскаму боку.

Так званы Ямальскі дагавор быў заключаны 25 верасня 1996 года і дзейнічае да 31 снежня 2022 года

На думку праўлення кампаніі, PGNiG ажыццяўляе стратэгію па дыверсіфікацыі напрамкаў здабычы газу пасля 2022 года. Гаворка ідзе пра заключэнне кантрактаў на пастаўку звадкаванага газу, набыццё радовішчаў прыроднага газу ў Паўночным моры і пашырэнне сістэмы перадачы. Гэтыя захады з'яўляюцца неабходнымі для забеспячэння энергетычнай бяспекі Польшчы і дазваляюць спыніць Ямальскі кантракт у адпаведнасці з яго палажэннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930