Знайсці
15.11.2019 / 19:369РусŁacБел

Каля Мінадукацыі пратэставалі супраць загону на датэрміновае галасаванне і танцавалі пад песню Марзалюка ВІДЭА

Пікет каля Мінадукацыі / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё.

15 лістапада ў Мінску насупраць будынка Міністэрства адукацыі пратэстуюць супраць загону студэнтаў на датэрміновае галасаванне. Агітацыйны пікет зладзілі актывісты «Моладзевага блоку», у ім удзельнічаюць кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сярод іх — Алана Гебрэмарыям (Грушаўская акруга № 98). На адным з плакатаў змешчана інфармацыя пра крымінальную адказнасць за прымус да галасавання, на іншым — надпіс «Размеркаванне — гэта рабства XXI стагоддзя». На пікеце ўздымаліся і іншыя важныя для моладзі тэмы. Яго ўдзельнікі заклікалі Міністэрства адукацыі і асабіста міністра Ігара Карпенку «абараняць правы студэнтаў, а не парушаць іх». Для Карпенкі на тратуары расклалі дыван — яго чакалі на пікеце. Чыноўнікі глядзелі на акцыю з вокнаў, піша Еўрарадыё.

Каля месца правядзення акцыі знаходзяцца сілавікі ў форме і ў цывільным. Яны здымаюць удзельнікаў пікета на відэа.

Гэта трэцяя акцыя «Моладзевага блоку» ў сталіцы за дзень. Раней пікеты адбыліся каля эканамічнага і лінгвістычнага ўніверсітэтаў.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера