Знайсці
15.11.2019 / 17:4850РусŁacБел

Жырыноўскі прапанаваў Лукашэнку «аб'яднаць Русь і Беларусь»

Аляксандру Лукашэнку з кожным годам усё складаней кіраваць краінай, найлепшы варыянт для яго — «аб'яднаць Русь і Беларусь», лічыць расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі.

«Лукашэнку з кожным годам цяжэй кіраваць Беларуссю. Ён ужо найстарэйшы кіраўнік у Еўропе — амаль 25 гадоў ва ўладзе. І на Захадзе яго не прымаюць, і на Усходзе не ўсё атрымліваецца: ён хоча, каб рускі рынак для Беларусі быў як свой уласны, кошты тыя ж, але пры гэтым Мінск будзе весці незалежную знешнюю палітыку. Як так можа быць?» — напісаў Жырыноўскі ў сваім Telegram-канале.

«Таму для яго цяпер найлепшы варыянт — стаць сучасным беларускім Багданам Хмяльніцкім і нарэшце аб'яднаць Русь і Беларусь», — дадаў палітык.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930