Знайсці
15.11.2019 / 17:5921РусŁacБел

Актывісты і блогеры правялі чарговую акцыю ў цэнтры Мінска ФОТЫ

На 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску быў запланаваны мітынг у межах парламенцкай выбарчай кампаніі. Ён пачаўся а 18-ай гадзіне і перамясціўся з Кастрычніцкай плошчы на плошчу Свабоды.

У мінулую пятніцу на акцыі, арганізаванай папулярным відэаблогерам Nexta, мітынг на Кастрычніцкай плошчы анансаваў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Большая частка Кастрычніцкай плошчы была перакрытая, там мянялі плітку. Гучна працавалі перфаратары.

На Кастрычніцкай сабралася 100 чалавек, сярод іх Ірына Халіп, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Туровіч, Леанід Кулакоў, Мікола Статкевіч і яго паплечнік Валянцін Троцкі.

Адна з удзельніц, легендарная Ніна Багінская, узняла бел-чырвона-белы сцяг.

Вядзе мітынг блогер з Оршы Зміцер Казлоў (вядомы пад назвай «Шэры кот»), якога знялі з выбараў.

Алесь Круткін з Полацка абвінавачваў улады ў тым, што яны скралі выбары. «Калгаснай мафіі баста», — крычаў актывіст.

Рэжысёр Алесь Туровіч вельмі эмацыйна заклікаў спыніць будаўніцтва АЭС.

Затым Мікалай Статкевіч заклікаў пайсці людзей на плошчу Свабоды, і большая частка ўдзельнікаў рушыла за ім. Удзельнікі акцыі сабраліся каля ратушы, з прыступкаў якой выступалі актывісты.

На мітынгу прыстунічала вялікая колькасць маладзёнаў.

Ірына Халіп выказала меркаванне, што Беларусі трэба зноў вярнуцца да пратэстных акцый, бо гэта адзіны спосаб змяніць уладу ў краіне.

Ірына Халіп і Мікалай Статкевіч прапанавалі сабрацца заўтра на новую акцыю ў рамках легальнага перадвыбарчага пікета Алены Талстой.

Перад акцыяй затрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага і Вольгу Нікалайчык.

Зміцер Панкавец, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930