Знайсці
15.11.2019 / 17:0620РусŁacБел

Раўкоў: Меркаванні пра армію часта выказваюць канапавыя эксперты, якія да войска не маюць ніякага дачынення

Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў узнагародзіў салдат тэрміновай службы, якія паказалі найлепшыя вынікі падчас службы, перадае БелТА.

У Цэнтральным доме афіцэраў адбылося ўшанаванне вайскоўцаў тэрміновай службы, якія дабіліся найлепшых вынікаў у баявой падрыхтоўцы ў 2018/2019 навучальным годзе. Таксама падзякі ўручылі іх мацярам. Узнагароды — гадзіннікі з гравіроўкай «ад міністра абароны Рэспублікі Беларусь» — салдаты і сяржанты атрымалі з рук кіраўніка абароннага ведамства Андрэя Раўкова.

«Салдацкі хлеб ніколі не быў лёгкім. І толькі той малады чалавек, які паспрабаваў, патрымаў у руках гэты хлеб, можа па праве называцца мужчынам. Сёння можна сустрэць масу меркаванняў аб тым, якой павінна быць армія, служба ў ёй, а таксама — патрэбна гэтая служба ці не. Прычым гэтае меркаванне ў большасці выпадкаў выказваюць так званыя канапавыя эксперты, якія да войска не маюць ніякага дачынення», — канстатаваў Андрэй Раўкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930