Знайсці
15.11.2019 / 15:16РусŁacБел

Сузаснавальнік Вікіпедыі запусціў сацыяльную сетку без рэкламы

Сузаснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэйлз запусціў сацыяльную сетку WT: Social, якая будзе працаваць на ахвяраваннях і без рэкламы. Пра гэта паведамляе Financial Times.

Уэйлз плануе, што пляцоўка зможа канкураваць з фэйсбукам і твітарам за кошт якаснага кантэнту. WT: Social будзе існаваць на ахвяраванні карыстальнікаў, каб абысціся без рэкламы.

Па словах Уэйлза, менавіта рэклама — галоўная праблема сацсетак, якія будуюць на ёй бізнэс-мадэль. У выніку карыстальнікі атрымліваюць інфармацыю нізкай якасці.

Поспех Netflix і Spotify Ўэйлз лічыць доказам гатоўнасці карыстальнікаў плаціць за значны для іх кантэнт.

Стужка WT: Social абнаўляецца зыходзячы з храналогіі пастоў. У той час як фэйсбук фармуе стужку з улікам колькасці лайкаў і каментароў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930