Даслаць навіну
Знайсці
08.12.2019 / 11:12 15

«Сэксолаг — гэта сяброўка, у якой не сорамна спытацца, што такое аргазм»

Алёне Мелавацкай 26 гадоў. Па адукацыі яна — настаўніца англійскай і нямецкай моў. Але жыццё павярнулася так, што цяпер яна вучыць зусім не дзяцей і зусім не дзіцячым навукам.

Пра тое, як палюбіць сваё цела, як не баяцца сваіх жаданняў і як гаварыць з партнёрам пра «гэта», у гутарцы «Нашай Ніны».

Павялічыць выяву

«Паслухайце, з дзяцінства нас вучаць быць добрай маці, добрай жонкай, але ніхто не вучыць нас быць добрай палюбоўніцай. Ну якія веды нам давалі ў школе? Песцікі, тычынкі — пахіхікалі і разышліся. А ад гэтага ўсе праблемы. Нельга ў пасцелі да ўсяго даходзіць «метадам тыку», — перакананая Алёна.

Маме настаўнікі скардзіліся: «Алёна цікавіцца хлопчыкамі»

Алёна нарадзілася ў Баранавічах. І дзяўчына прызнаецца, што яна з дзяцінства «нязручная» для ўсяго таго, што прынята лічыць нормай.

Павялічыць выяву

«У школу маю маму выклікалі таму, што амаль усе заўвагі ў дзённіку зводзіліся да таго, што «Алёна цікавіцца хлопчыкамі». Мне падабалася быць у цэнтры ўвагі, мне падабалася, калі свет круціцца вакол мяне. Што датычыцца ведаў пра тое, «адкуль бяруцца дзеці», мая мама расказала мне пра гэта, калі мне было 9 гадоў. А яшчэ яна папярэдзіла, каб да 18 гадоў я ні ў якім разе не спрабавала займацца сэксам. Я стартанула раней. І мне не спадабалася», — шчыра прызнаецца Алёна.

Тады Алёна стала разбірацца ў тым, чаму так адбываецца.

«Пашанцавала тым дзяўчатам, у якіх першы досвед здарыўся з далікатным, уважлівым партнёрам. Але часцей здараецца інакш», — кажа Алёна.

Алёна Мелавацкая прызнаецца, што і вырашыла вучыцца на сэксолага пасля таго, як зразумела, што сяброўкі прыходзяць да яе, каб паскардзіцца, паплакацца на тое, што хлопцы не разумеюць іх, яны вінавацяць дзяўчат у няўмеласці, патрабуюць немагчымага.

«Самы галоўны вораг нашых адэкватных паводзін у рэальным жыцці — гэта розныя сайты. Мужчыны наглядзяцца іх і патрабуюць ад сваіх жанчын таго ж самага. А ў рэальным жыцці так не бывае. І гэта я не кажу пра тое, што некаторыя прыёмы, якія паказваюць у адпаведных фільмах, немагчымыя нават з медыцынскага пункту гледжання», — расказвае Алёна Мелавацкая.

З мужчынамі трэба гутарыць праз рот. І ніяк інакш

Парада, якую Алёна дае і сваім сяброўкам, і сваім кліенткам адной з першых, — гаварыце са сваім партнёрам.

«З мужчынамі трэба гаварыць праз рот. Па-іншаму яны не разумеюць. Толькі тады, калі вы наўпрост выкажаце тое, што вас хвалюе, без крыку, без абвінавачванняў, без тонкіх намёкаў, мужчына вас зразумее. Канечне, пры ўмове, што вы яму неабыякавыя. Я наогул лічу, што мужчыны больш прымітыўныя, чым жанчыны. І іх можна натрэніраваць», — расказвае Алёна Мелавацкая.

Але каб «натрэніраваць» кагосьці, удакладняе Алёна Мелавацкая, у першую чаргу трэба пачуць сябе.

«Насамрэч, заякарыць мужчыну нескладана. Кожная жанчына валодае гэтымі прыёмчыкамі: фразы, усмешка, пах, радзімкі, жэсты. Але які ў гэтым сэнс, калі вы не ведаеце, чаго вы хочаце? А даведацца даволі проста».

«Пачніце з падручніка анатоміі. Калі вы будзеце ведаць, як уладкаваны ваш арганізм, дзе ў ім самыя чуллівыя кропкі, вы дакладна зможаце сказаць свайму партнёру, чаго вы ад яго хочаце», — раіць Алёна Мелавацкая.

Не заўсёды трэба быць сэксолагам, часам трэба быць проста сяброўкай

Часам не трэба быць кансультантам, дастаткова быць проста сяброўкай, якая проста выслухае і не будзе сунуцца са сваімі парадамі, дзеліцца Алёна Мелавацкая.

Павялічыць выяву

«Але некаторых сваіх сябровак мне часам хочацца стукнуць галавой аб стол, каб тыя прачнуліся. Часам хочацца крыкнуць: «Дзеўка! Што ты вырабляеш, аб цябе выціраюць ногі, а ты церпіш гэта?» — расказвае Алёна.

Непрымальнае і дзіўнае для Алёны тое, што жанчыны гатовыя знаходзіць апраўданне нават самым крыўдным учынкам мужчын, гатовыя дараваць сваім мужчынам здрады.

«Здрада — гэта не сэкс з іншай жанчынай. Здрада — гэта калі падзяліцца тым, што паабедаў, ваш мужчына спяшаецца не з вамі. Што навінамі дзеліцца не з вамі. Што сядзіць побач з вамі, а сам заліпае ў тэлефоне. Гэта здрада», — упэўненая Алёна Меловацкая.

І расказвае, што яе ніколі не кідалі.

Павялічыць выяву

«Я, сапраўды, ніколі не плакала з-за мужчыны, ніколі не галасіла: «За што ён так, чаму мяне?» Калі нешта не задавальняла, я сыходзіла сама. І яшчэ я не падтрымліваю адносін ні з адным са сваіх былых мужчын. Усё значыць усё», — расказвае Алёна.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Знаете что для меня ценно в таких фотосессиях? Легкая и веселая атмосфера. Мне было тяжело делать сексуальное лицо т.к. я вечно задыхалась от смеха @ilya.lakbi моя новая любовь и я его опять уламываю поснимать меня. Думаю он точно не согласиться Кстати для любителей попиздеть на тему фотошопа в сториз запощу оригинал. По братски прошу, пизданите лайкушу, мне так нравятся эти фото❤ Поделитесь что вас вдохновляет? На кого вы смотрите и ощущаете что сможете сдвинуть горы? Кто дает вам глоток свежего воздуха? Расскажите почему?! Я все хочу знать

Публикация от Алёна Меловацкая (@myloveadskaya)

Алёну таксама можна пабачыць у рэкламах і кліпах. Яна — мадэль плюс-сайз.

«Я аднойчы зразумела, што добра атрымліваюся на фота. Пайшла на курсы пазіравання. Сталі запрашаць на здымкі. Мне гэта ў кайф. Наогул, я навучылася жыць у кайф. Магу паснедаць марожаным, магу пайсці патраціць грошы проста так, на «бабскія нішцякі». Нават валасы пафарбавала ў чырвоны, таму што мне так хочацца. Затое мой малады чалавек мне цяпер кажа, што з гэтым колерам валасоў мой знешні выгляд стаў адпавядаць майму ўнутранаму свету», — прызнаецца Алёна.

Пры гэтым Алёна сцвярджае, што не прасоўвае модны цяпер бодзіпазітыў.

Павялічыць выяву

«Я проста за пазітыў. Таму што які сэнс, калі ты ўся такая з сябе мадэль, калі вочы ў цябе патухлыя? Таму я за тое, каб радавацца, каб быць смелым. У гэтым плане я вельмі ўдзячная сваёй маме, якая ў адзін дзень вырашыла змяніць сваё жыццё. Яна прыехала з Баранавічаў ў Мінск, зняла тут кватэру і перацягнула нас з сястрой. Без яе штуршка я б так і сядзела ў Баранавічах і ныла, як мне блага. А цяпер — безліч планаў. Хачу зарабіць грошай, каб іх хапала на самаадукацыю, і мару адкрыць сваю краму для дарослых. І праводзіць там экскурсіі», — прызнаецца Алёна Мелавацкая. 

Наталля Тур, фота з архіва гераіні 

6
Святлана / адказаць
09.12.2019 / 08:54
Ёсць праблемы. У галаве. Ці ў другім месцы....
4
гоблін / адказаць
10.12.2019 / 03:09
(облизываясь и закатывая глаза) Пышечка
1
Туташнi / адказаць
11.12.2019 / 23:13
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx, "дама"? В упор не вижу. И не станет уважающая себя женщина ботать по фене. Нецензурный жаргончик украшает только ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31