Знайсці
14.11.2019 / 17:2511РусŁacБел

Ярмошына аб загоне студэнтаў на ўчасткі: Гэта выхаванне інфантыльнага маладога пакалення

Фота з сайта Мінск-навіны

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына адмаўляе, што ў краіне адбываецца масавы прымус студэнтаў з боку кіраўніцтва ВНУ прагаласаваць датэрмінова. Паводле яе слоў, студэнтаў не заганяюць на ўчасткі, а настойліва просяць прагаласаваць датэрмінова, піша Tut.by.

— Усё тое, пра што паведамляецца, гэта не загон, а агітацыя — настойлівае запрашэнне прыйсці на ўчастак. Загон — гэта тады, калі існуе прымус, калі ў дачыненні да людзей прымяняецца пагроза. Калі пагрозы няма, гэта ўсяго толькі агітацыя, — заявіла Ярмошына.

З выпадкамі, калі студэнтам пагражаюць не выдзеліць месца ў інтэрнаце, калі яны не прагаласуюць датэрмінова, трэба разбірацца асобна, лічыць кіраўнік ЦВК.

— У такім выпадку можна казаць пра прымус. Калі проста настойлівае запрашэнне, а я чытала менавіта пра гэта, то гэта не больш і не менш, як проста агітацыя за ўдзел у выбарах. Гэта выхаванне інфантыльнага маладога пакалення, з іх робяць сапраўдных адказных грамадзян. Пагрозы незаконныя, запрашэнні — законныя, — сказала Ярмошына.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера