Знайсці
14.11.2019 / 15:161РусŁacБел

За апошнія 20 гадоў колькасць беларусаў з цукровым дыябетам вырасла ў тры разы

Апошнія пяць гадоў колькасць людзей з дыябетам у Беларусі расце на 5-8% у год. Часцей за ўсё сустракаецца дыябет 2-га тыпу, ён займае 94% сярод пацыентаў з гэтай хваробай. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі на 1 студзеня 2019 года на дыспансерным уліку знаходзілася больш за 335 тысяч пацыентаў з цукровым дыябетам, у тым ліку з цукровым дыябетам 1-га тыпу — 17 840 чалавек, у тым ліку 2282 дзяцей, цукровым дыябетам 2-га тыпу — 314 976 чалавек, гестацыённым цукровым дыябетам — 434 чалавека, іншымі спецыфічнымі тыпамі дыябету — 2648 чалавек.

За апошнія 20 гадоў колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам вырасла ў тры разы. Беларусаў з цукровым дыябетам забяспечваюць інсулінам і таблеціраванымі глюкозапаніжаючымі лекамі за кошт дзяржбюджэту. У нашай краіне генна-інжынерныя інсуліны айчыннай вытворчасці пакрываюць патрэбу пацыентаў на 88,6%. У 2018 годзе колькасць пацыентаў на помпавай інсулінатэрапіі павялічылася на 43,5% і складае 165 чалавек.

Сярэдняя працягласць жыцця ў пацыентаў з цукровым дыябетам 2-га тыпу — 73,9 года. Смяротнасць пацыентаў з цукровым дыябетам за апошнія 15 гадоў знізілася ў 1,3 разы: з 4,7 да 3,5 на 100 пацыентаў.

У свеце — больш 425 млн пацыентаў з цукровым дыябетам, у большасці — дыябет 2-га тыпу. Сёння кожны другі чалавек, які жыве з цукровым дыябетам 2-га тыпу, не ведае, што ў яго ёсць гэта захворванне.

minzdrav.gov.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера