Даслаць навіну
Знайсці
14.11.2019 / 11:18

Мінскі пракат «Возера радасці» пачаўся аншлагам. Сёння паказ з удзелам Марціновіча і Анікей

Павялічыць выяву

Беларускамоўны фільм паводле рамана Віктара Марціновіча здабыў прызнанне на важным кінафестывалі ў Клермон-Феране. Цяпер яго прывезлі ў Беларусь.

Паказ у кінатэатры «Масква» 13 лістапада прайшоў з аншлагам. Было атмасферна. У фае выступала пара вясельных музыкаў з Ляхавіцкага раёна, якія ў фільме зняліся. У вышыванках, урачыстыя, яны задавалі настрой. Са сцэны выступаў культуртрэгер Сяргей Доўгушаў, які ў фільме таксама фігуруе.

Фільм выклікаў вялізную цікавасць: Максім Хлябец спецыяльна прыехаў на паказ з Берасця.

Мяркуючы па водгуках мінскай публікі, найбольш людзей уразіла, наколькі далёка фільм адышоў ад рамана. «Супольнага тут толькі назва», — гаварылі людзі на выхадзе. 

Уразілі таксама ляхавіцкія пейзажы і тыпажы — тамтэйшыя людзі здымаліся. І галоўная гераіня, якая, дарэчы, на паказе сціпла прысутнічала. Разам з выканаўцам іншай цэнтральнай ролі, бацькі — Ігарам Сігавым.

На сённяшнім паказе ў кінатэатры «Беларусі» а 18-й маюць прысутнічаць пісьменнік Віктар Марціновіч і выканаўца ролі мачахі Святлана Анікей.

Фільм ідзе ў прэстыжных мінскіх кінатэатрах «Falcon Club Буцік Кіно», Silver Screen у «Галілеа», «Беларусь», «Піянер». Купіць білеты можна тут.

А 16 лістапада яго пакажуць на радзіме рэжысёра, у Баранавічах. 21 лістапада фільм прывязуць таксама ў Берасце.

Вось некаторыя водгукі мінчукоў у сацсетках:

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31