Даслаць навіну
Знайсці
14.11.2019 / 07:16 4

Кардыёлаг расказала, як позняя вячэра ўплывае на сэрца

Чалавечы арганізм не прыстасаваны да засваення пажыўных рэчываў з ежы, ужытай увечары, таму позняя вячэра можа выклікаць сардэчныя захворванні ў жанчын, заявіла амерыканскі кардыёлаг Эвеліна Грэйвер. Яе словы цытуе сайт MedicalXpress.

«Нашы арганізмы не проста не прыстасаваныя да стрававання ежы ў познія гадзіны, але мы яшчэ і менш рухаемся ўвечары, такім чынам, спажытая энергія ў выглядзе калорый не выдаткоўваецца», - падкрэсліла Грейвер.

З гэтым звязаныя, у прыватнасці, абмен рэчываў, цыркадны рытм, а таксама прынцыпы працы картызолу і інсуліну, патлумачыла кардыёлаг.

Так яна пракаментавала нядаўняе даследаванне, праведзенае ў Калумбійскім універсітэце Нью-Ёрка, у якім удзельнічалі 112 жанчын, сярэдні век якіх складаў 33 гады. Паддоследныя паведамлялі, чым яны харчаваліся на працягу тыдня ў пачатку навуковай працы і на працягу тыдня праз 12 месяцаў.

Адзначаецца, што большасць з іх елі пасля шасці вечара. Пры гэтым сардэчнае здароўе тых, у каго большая частка штодзённага спажывання калорый прыпадала на вечар, было горшым: у гэтых жанчын адзначаліся высокі крывяны ціск, падвышаны індэкс масы цела і паслабленая рэгуляцыя цукру ў крыві. 

Даследаванне паказала, што з кожным адным працэнтам павелічэння спажытых калорый пасля шасці вечара здароўе сэрца пагаршалася адпаведна.

NN.by

8
Satan / адказаць
14.11.2019 / 10:19
Ай, печатаете всякую ерунду. Американец вот 46 дней питался одним пивом, а я вчера питался весь день тоже только им. И всё збс, мы веселы и бодры.
1
Яуген78 / адказаць
14.11.2019 / 12:27
Лухта нейкая. Испанцы ужинают в 22-23... А вообще еще со школы знаем, что еда переваривается 2 часа, если конечно у телевизора не сидеть.
0
Лістападаўскі Ґаспадар / адказаць
19.11.2019 / 15:42
Белачупакабра, бо п'юць яны віно вінаграднае, а не гарэлку.
 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31