Даслаць навіну
Знайсці
13.11.2019 / 22:34 67

Падначаленая старшыні выбаркама з Брэста дала тлумачэнні — але вельмі непераканаўчыя

Адна з галоўных тэм дня — відэа з аднаго з выбарчых участкаў у Брэсце.

Спробу апусціць у скрыню стос бюлетэняў на ўчастку № 37 Брэсцка-Усходняй акругі №3 спыніў назіральнік Юрый Вашчанчук і зняў дзяўчыну на відэа.

Дзяўчыну завуць Настасся Кулічкова, яна працуе педагогам-псіхолагам у дзіцячым садзе, які знаходзіцца за 50 метраў ад выбарчага ўчастка, дзе адбылося парушэнне. Загадчыца гэтага садка ўзначальвае дадзеную выбарчую камісію.

Выданне Брэст-Сіці паспрабавала звязацца з гераіняй скандальнага відэа праз сацыяльныя сеткі. Паўнавартаснай гутаркі, на жаль, не атрымалася.

«Я прыйшла прагаласаваць датэрмінова. Гэта маё права. І зусім не чакала, што нехта будзе размаўляць са мной такім тонам. У мяне быў у руках утрая складзены бюлетэнь. Гэта не забаронена. І я не павінна нічога тлумачыць. Я да гэтага часу не магу апамятацца. Я сапраўды спалохалася, таму і пайшла. Непрыемна вельмі, што мяне абвінавачваюць у тым, чаго я не рабіла», — пракаментавала здарэнне Настасся Кулічкова мясцоваму парталу.

Павялічыць выяву

NN.by

1
шлёма / адказаць
15.11.2019 / 14:47
меркаванне, на кой хрен твое пустословие? Нужны ДЕЙСТВИЯ !!! Если на соль будешь ГОВОРИТЬ сахар, она сладкой не станет , но если соль уберешь, а поставишь сахар, произведешь действие, то будет сладким. Если нет действий, то говори не говори само ничего не сделается.
0
меркаванне / адказаць
15.11.2019 / 21:14
шлёма, дейсвіе- эта пакушэніе? Вось у іншых краінах шлёмы-нешлёмы выходзяць на вуліцы, і тым самым паказваюць сваёй уладзе нязгоду. Тут большасць сядзіць на канапе і заўзея за акцыямі апазіцыі: пабілі-не пабілі, хапалі-не хапалі, колькі выйшла і г.д. Дык апазіцыя ў межах сваіх магчымасцей дзейнічае, а як действуют шлёма, шчотчык Г. і астатнія? Толькі заўзеюць і крытыкуюць, што мала галоў у вароты рэжыма? Пайшлі вы ў ...., ясна?
2
шлёма / адказаць
15.11.2019 / 22:13
меркаванне, пишет, паказваюць нязгоду... Я хожу, но меня все устраивает, я не кричу, не лямантую. Я хочу лично знать положение в своей стране и отношение большинства людей к оппозиции. Я знаю что надо делать, чтоб сменить власть, но я ничего менять не буду, меня все устраивает. Я даже писал что сделал бы, если мне надо было.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31