Знайсці
13.11.2019 / 21:5710РусŁacБел

Найбуйнейшы вытворца малака ў ЗША збанкрутаваў: не вытрымаў канкурэнцыі з боку новых раслінных напояў

Найбуйнейшы амерыканскі вытворца малака Dean Foods падае дакументы на банкруцтва, паведамляе CNN.

94-гадовая кампанія перажывала цяжкія часы, таму што амерыканцы п'юць менш каровінага малака. У 2019 годзе продажы кампаніі ўпалі на 7% у першай палове года, а прыбытак зменшыўся на 14%. Акцыі Dean Foods абваліліся 80% сёлета.

Кампанія падае на банкруцтва, каб правесці рэструктурызацыю і захаваць бізнэс.

Малако паступова губляе папулярнасць сярод спажыўцоў, якія шукаюць менш салодкія або раслінныя альтэрнатывы.

Па прагнозах Euromonitor, сусветны рынак заменнікаў малака сёлета перавысіць 18 мільярдаў даляраў, што на 3,5% больш, чым у 2018 годзе.

Продажы каровінага малака зніжаюцца на працягу апошніх чатырох гадоў.

А вось продажы, напрыклад, аўсянага малака за апошні год падскочылі на 636% — да 53 мільёнаў даляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930