Даслаць навіну
Знайсці
13.11.2019 / 15:41 25

Назіральнік зняў, як дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасавання ВІДЭА

Павялічыць выяву

Відэа знята назіральнікам Юрыем Вашчанчуком на ўчастку № 37 Брэсцкай-Усходняй акругі №3, піша Радыё Свабода.

На відэа дзяўчына, трымаючы стос паперы ў руках, падыходзіць да скрыні для галасавання. Калі назіральнік просіць яе паказаць, колькі ў яе ў руках бюлетэняў, яна моўчкі разварочваецца і хутка сыходзіць.

«Мне падалося, што бюлетэнь, які апускала адна жанчына, упаў у скрыню вельмі гучна. Нібыта ён занадта цяжкі. Я стаў звяртаць увагу на гэта і заўважыў, што яшчэ адна пара сталых людзей кінула, як мне падалося, па некалькі бюлетэняў. І вось адну дзяўчыну я спыніў. Я ня мог перашкодзіць закідваць бюлетэні», — кажа Вашчанчук.

На відэа відаць, што дзяўчына разгубленая і хутка сыходзіць, не закінуўшы бюлетэні. Пры гэтым чуваць жаночы голас, які кажа «Выйдзіце, выйдзіце». Вашчанчук сцвярджае, што гэта голас старшыні камісіі.

Паводле яго, разыходжанняў у колькасьці выбарцаў, якія зафіксавалі назіральнікі ў першы дзень датэрміновага галасавання, і афіцыйным пратаколам, няма. Юры Вашчанчук будзе падаваць заяву ў Акруговую выбарчую камісію з нагоды гэтага інцыдэнту.

Выбарчы ўчастак месьціцца ў будынку ЖЭС-11. Старшыня выбарчай камісіі — Таццяна Аляксееўна Мосіна.

NN.by

0
меркаванне / адказаць
14.11.2019 / 12:34
Алег С., ад працэсуальнага яна збегла пад кіраўніцтвам старшыні камісіі, таму і міліцыю не выклікалі. Лукашыст, нават у цалкам пройгрышнай сітуацыі нешта яшчэ намагаешся тлумачыць-выкручвацца? 
0
Леанід / адказаць
14.11.2019 / 14:47
Калі яна -- педагагічка -- не вінавата, як зараз хлусіць і знікае з працы, то што перашкаджала ёй  засаромець назіральніка і паказаць гэты адзінны бюлетэнь. Што перашкаджала кіраўніцы камісіі загадаць гэта -- гэтай дзяўчынцы. Але калі капялюш гарыць, то ідзе загад знікнуць з участка. Ганьба...
0
helg / адказаць
16.11.2019 / 21:50
стыдно за нашу власть!таким образом копают себе яму и подрывают ДОВЕРИЕ к её институтам!Зачем?Диверсия ?не понимаю.Ну пусть будет 10% а не 20%!зачем врать?Зачем снимать неугодных неудобных кандидатов по малейшим надуманным поводам(в Бресте например).чего боятся?рейтинг потерять?с этим итак всё в порядке.я лоялен к власти но она-власть-делает всё чтобы я,лично я,это доверие потерял на старости лет.Жаль власть!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31