Знайсці
13.11.2019 / 11:5421РусŁacБел

Румас: Для нашых суб'ектаў гаспадарання пераход на расійскія стаўкі падаткаў быў бы вялікім дабром

Ход перамоў па ўзгадненні з Расіяй «дарожных карт» паглыбленай інтэграцыі пракаментаваў у сераду прэм'ер-міністр Сяргей Румас на палях канферэнцыі «Развіццё канкурэнцыі на галіновых рынках: тэарэтычныя і практычныя аспекты», піша Tut.by.

Усяго Беларусь і Расія абмяркоўваюць 31 дарожную карту паглыбленай інтэграцыі.

— Кансультацыі ідуць кожны дзень, каля паловы карт узгоднена практычна цалкам. Калі ніякіх навін не з'явіцца ў гэтыя дні лістапада, то гэтыя карты гатовыя да падпісання ў пакеце. Па шэрагу карт ёсць неўрэгуляваныя пазіцыі, у тым ліку па нафце і па газе. Але там няма невырашальных пытанняў. Думаю, у аўторак, пасля паседжання Саўміна, мы дамовіліся з маім расійскім калегам Дзмітрыем Анатольевічам прайсціся па ўсіх гэтых картах і паспрабаваць максімальна зняць рознагалоссі. Прэзідэнтам мы не можам вынесці той блок рознагалоссяў, якія ёсць сёння. Гэта не невырашальныя пытанні, яны ўставалі ў нашых ўзаемаадносінах з Расіяй і раней. Думаю, знойдзем развязкі.

На пытанне аб тым, што рабіць, калі развязак ўсё ж такі прэм'еры ня знойдуць і Беларусь застанецца, да прыкладу, без газавага кантракту на 2020 год, Румас падкрэсліў:

- Значыць, прэзідэнты паставяць нам дрэнную ацэнку за нашу працу і абавязкова знойдуць развязкі!

Каментуючы перамовы па дарожнай карце, якая тычыцца Падатковага кодэкса, Румас запэўніў, што дарожныя карты будуць падпісаныя, толькі калі інтарэсы Беларусі будуць цалкам улічаныя.

— Падатковы кодэкс — адна з самых складаных дарожных карт. Краіны гэты час самастойна развівалі падатковае заканадаўства, і за вельмі кароткі перыяд яго уніфікаваць (а мы не гаворым аб пераходзе на расійскае ці беларускае заканадаўства), узяць усё лепшае, што ёсць у кожнай краіне, вельмі складана тэхнічна. Але падатковая нагрузка ў Расійскай Федэрацыі нашмат ніжэй. І пераход для нашых суб'ектаў гаспадарання на расейскія стаўкі падаткаў быў бы вялікім дабром. Натуральна, узнікаюць пытанні кампенсацыі выпадаючых даходаў бюджэту. Дыскусія з Расеяй, хутчэй, ідзе пра гэта — як Беларусь будзе кампенсаваць тыя выпадаючыя прыбыткі, каб гэта не аказала негатыўнага ўплыву на эканоміку, — сказаў Румас.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930