Знайсці
13.11.2019 / 10:3114РусŁacБел

Названы самы сэксуальны мужчына на планеце ФОТА

Часопіс People прысвоіў спеваку Джону Леджэнду званне «самага сэксуальнага з цяперашніх мужчын». Артыст заявіў у інтэрв'ю выданню, што гэта адначасова хвалюе і палохае яго.

«Гэта ж велізарны ціск, цяпер мяне будуць разбіраць па частках, каб праверыць, ці дастаткова я сэксуальны для такога тытулу», — паскардзіўся Леджэнд.

Джон Леджэнд (сапраўднае імя Джон Роджэр Стывенс) — 40-гадовы спявак, акцёр і аўтар песень, уладальнік прэмій «Грэмі», «Оскар», «Залаты глобус» і «Эмі». У яго дыскаграфіі шэсць студыйных сольных альбомаў. Апошняя кружэлка, A Legendary Christmas, выйшла ў 2016 годзе. Леджэнд таксама зняўся ў мюзікле «Ла-Ла Лэнд» і з'явіўся ў серыялах «Майстар не на ўсе рукі» і «Падземка».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера