Знайсці
13.11.2019 / 09:01РусŁacБел

Навагоднюю ілюмінацыю ў Мінску ўключаць 14 снежня

Фота Волі Афіцэравай

Навагодняя ілюмінацыя будзе ўключана ў Мінску сёлета 14 снежня. Як расказаў «Мінск-Навінам» дырэктар Мінгарсвятла Славамір Грыневіч, агульная даўжыня задзейнічаных для гэтага паветраных і кабельных ліній складзе 108 км.

Для святочнай ілюмінацыі горада маюць намер выкарыстаць 4 685 гірляндаў, 1 483 светлавыя матывы, 227 светлавых канструкцый, у тым ліку 33 аб'ёмныя фігуры, такіх як вялікіх памераў мяч ля Дома футбола, клюшкі з шайбай насупраць «Мінск-Арэны», «Ласі» на вул. Прытыцкага.

Магутнасць усёй ілюмінацыі складзе 956 кВт, што не перавышае 4% у агульнай структуры спажывання гарадскога асвятлення. На каталіцкае і праваслаўнае Раство, у Новы год і на Стары новы год яна будзе працаваць на працягу ўсёй ночы.

Адключаць святочную ілюмінацыю ў наступным годзе. Гэта адбудзецца 15 студзеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930