Знайсці
13.11.2019 / 08:263РусŁacБел

Жыхар Лунінца пасля ДНК-тэсту даведаўся, што не з'яўляецца шматдзетным бацькам

У аддзел прымусовага выканання Лунінецкага раёна звярнулася мясцовая жыхарка і распавяла, што яе былы муж ухіляецца ад выплаты сродкаў на ўтрыманне траіх непаўналетніх дзяцей, піша 1reg.by.

Пры гэтым да 2017 года — на працягу шасці гадоў — мужчына фінансава падтрымліваў сям'ю. Падчас допыту ён сваю віну ва ўхіленні ад выплаты аліментаў не прызнаў.

Мужчына заявіў, што сумняецца, ці ён біялагічны бацька траіх дзяцей (хлопчыка і дзяўчынак-блізнят). Для вырашэння пытання была прызначаная генетычная экспертыза.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяны Каток, бацькоўства ў адносінах да хлопчыка пацвердзілася, у дачыненні да дзяўчынак-блізнят — выключанае. Цяпер праваахоўныя органы праводзяць праверку з улікам новых абcтавін.

Як распавяла Таццяна Каток, аналагічная гісторыя адбылася ў Камянецкім раёне. 29-гадовы мясцовы жыхар больш за тры месяцы на працягу года ўхіляўся ад выплаты аліментаў на ўтрыманне чатырох непаўналетніх дзяцей, з'яўляючыся абавязаным па рашэнні суда з 2018 года.

З мэтай высвятлення, ці з'яўляецца мужчына біялагічным бацькам чацвярых дзяцей — двух хлопчыкаў і дзяўчынак-блізнят, была праведзена генетычная экспертыза. Яго біялагічнае бацькоўства пацвердзілася. Цяпер мужчына адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930