Знайсці
12.11.2019 / 21:4120РусŁacБел

Лукашэнка на бізнэс-форуме: Глядзіце, каб ваша дэмакратыя вас жа не пахавала

Аляксандр Лукашэнка ў Вене 12 лістапада ўзяў удзел у рабоце аўстрыйска-беларускага бізнэс-форуму. У сваім выступе кіраўнік дзяржавы агучыў не толькі важныя для бізнэсменаў пасылы, але і адкрыта выказаўся па шэрагу надзённых сусветных праблем і геапалітычных пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка прама сказаў прадстаўнікам бізнэсу: «Калі вы, прыйшоўшы да нас з інвестыцыямі, будзеце працаваць і ставіцца да беларусаў так, як да аўстрыйцаў, вы заўсёды будзеце маімі людзьмі, маімі грамадзянамі, і я вас буду падтрымліваць усяляк, нават узброеным шляхам. Я гэта сказаў абсалютна шчыра», — падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка растлумачыў, што бачыў розных бізнэсменаў. Адны прыходзяць, каб куш сарваць, іншыя, каб, «мышкуючы», нешта зарабіць. А трэція не толькі каб зарабіць, але і прынесці карысць народу дзяржавы, дзе яны працуюць. «Вось з трэцімі мы будзем працаваць хутка, аператыўна, будзем вас падтрымліваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што, калі нейкаму праекту патрэбна персанальная падтрымка, у Беларусі ёсць такая практыка. «Мяне тут многія журналісты, палітыкі папракалі: ды ў вас аўтарытарызм, дыктатура… Я ім адразу кажу: вы ў бізнэсменаў сваіх спытаеце, іх гэтая дыктатура ў Беларусі задавальняе? Калі задавальняе, то я буду арыентавацца на іх!» — сказаў Лукашэнка.

«Што займацца балбатаннем і казаць пра нейкую дэмакратыю. Праўда, я таксама сёння сказаў палітыкам у Аўстрыі (не столькі Аўстрыі, колькі ўсім на Захадзе, хто мяне спрабуе крытыкаваць): глядзіце, каб вам з часам не прыйшлося вучыцца дэмакратыі ў Беларусі. Таму што мы бачым, якія працэсы адбываюцца», — сказаў Лукашэнка.

Ён прывёў у якасці прыкладу праблему нелегальнай міграцыі. «У эпоху глабалізму з гэтым змагацца вельмі складана. І глядзіце, каб ваша дэмакратыя вас жа не пахавала. Я гэтага не хачу. Я гэта кажу вам, як сябрам. І перш чым крытыкаваць кагосьці, трэба разабрацца ў сітуацыі, якая складваецца ў той ці іншай краіне», — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі б у Беларусі 20 з лішнім гадоў таму не ўсталявалі вертыкаль улады і не аб'ядналі нацыю, то такой краіны ўжо б не існавала.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера