Знайсці
12.11.2019 / 20:081РусŁacБел

Instagram запусціў канкурэнта TikTok

Сацыяльная сетка Instagram запусціла аналаг кітайскага сэрвісу TikTok для абмену кароткімі відэа, паведамляе TechCrunch. Новая функцыя, якая дазваляе запісваць 15-секундныя ролікі і накладваць на іх музыку і эфекты, убудаваная ў фармат Stories. Яна даступная ў праграмах Instagram для iOS і Android, але пакуль што толькі бразільскім карыстальнікам.

Мяркуецца, што кароткія відэа будуць віртуальна распаўсюджвацца на вялікую аўдыторыю ў раздзеле Top Reels — гэтак жа, як гэта адбываецца ў асноўнай стужцы TikTok і ў раздзеле чэлендж сэрвісу.

Цяпер, паводле амерыканскай даследчай кампаніі Sensor Tower, аўдыторыя TikTok налічвае 1,5 млрд карыстальнікаў штомесяц, у тым ліку 122 млн — у ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930