Знайсці
12.11.2019 / 19:36РусŁacБел

Сустрэча Зяленскага і Пуціна ў Казахстане малаімаверная

Экс-прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сапраўды прапаноўваў дапамогу Уладзіміру Зяленскаму ў арганізацыі перамоў з Уладзімірам Пуціным, але гэта была прапанова без канкрэтыкі. Пра гэта міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка заявіў ВВС.

Паводле яго слоў, гаворка ішла пра агульную прапанову былога лідара Казахастана дапамагчы арганізаваць такую ​​сустрэчу.

Прыстайка сцвярджае, што прапанова Назарбаева мела чыста дыпламатычны характар.

«Калі патрэбна дапамога — я гатовы дапамагчы. Адказ Зяленскага быў: «Дзякуй, нам патрэбна любая дапамога, давайце сустракацца», — растлумачыў кіраўнік МЗС Украіны.

Украінскі міністр нагадаў, што раней Казахстан ужо прапаноўваў замест Мінска праводзіць перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе у сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031