Даслаць навіну
Знайсці
12.11.2019 / 17:05 4

Пры ўдзеле А1 Беларусь і Аўстрыя падпісалі дэкларацыю аб развіцці 5G

12 лістапада ў Вене адбылося падпісанне сумеснай дэкларацыі па ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і развіцця тэхналогіі 5G паміж Аўстрыяй і Беларуссю.

Павялічыць выяву

Фота Shutterstock.

Дакументам прадугледжана, што Аўстрыя будзе садзейнічаць выкарыстанню існуючых інструментаў у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для паскарэння развіцця шырокапалоснай сувязі і лічбавых тэхналогій, уключаючы 5G. Прадугледжана і кансультатыўная дапамога Беларусі ў распрацоўцы нарматыўна-прававой базы для канкурэнтнага і спрыяльнага інвестыцыйнага асяроддзя.

«Прыемна адзначыць, што працэс распрацоўкі «дарожнай карты» па разгортванні сеткі 5G у Беларусі не стаіць на месцы і што нашы прапановы сталі прадметам вывучэння з боку прадстаўнікоў беларускага ўрада. Мы вітаем прынятае беларускім рэгулятарам рашэнне аб шчыльным супрацоўніцтве з аўстрыйскім бокам па пытанні развіцця канкурэнтнага асяроддзя ў галіне ІКТ, у прыватнасці ўкаранення ў Беларусі стандарту сувязі 5G. Сёння Аўстрыя ўваходзіць у лік лідараў у Еўропе па своечасовасці правядзення аўкцыёну па продажы частот для 5G, аб'ёме частот і ўцягнутасці аператараў сувязі. Гэты досвед, несумненна, быў бы карысны беларускаму боку», — адзначыў старшыня праўлення кампаніі SBТ, заснавальніка Унітарнага прадпрыемства «А1» Алехандра Платэр.

Сёння А1 вядзе распрацоўку архітэктуры сеткі 5G. Вызначана пачатковая колькасць базавых станцый, якія могуць выкарыстоўвацца для эфектыўнага пакрыцця. Акрамя гэтага, яшчэ ў 2018 годзе кампанія А1 падала заяўку на выдзяленне на камерцыйных умовах, роўных для ўсіх інвестараў, радыёчастотнага спектру, які адказвае патрабаванням міжнародных стандартаў 5G.

«Холдынг А1 Telekom Austria Group, часткай якога з'яўляецца наша кампанія, неаднаразова заяўляў пра сваю гатоўнасць падключыцца да рэалізацыі гэтага праекта — у тым ліку аказаўшы яму неабходную інвестыцыйную падтрымку. І гэтыя планы па гэты дзень застаюцца нязменнымі: А1 Telekom Austria Group шчыра зацікаўлена ў больш хуткім прыходзе 5G у Беларусь і гатова прапанаваць наяўныя ў яе распараджэнні веды, вопыт і магчымасці для паспяховага ўкаранення гэтага перадавога стандарту сувязі», — адзначыў генеральны дырэктар кампаніі А1 Гельмут Дуз.

Унітарнае прадпрыемства «А1» вядзе камерцыйную дзейнасць з 1999 года. У цяперашні час 100% кампаніі належыць А1 Telekom Austria Group. Пачынаючы з 2008 года, калі кампанія А1 стала часткай аўстрыйскага тэлекамунікацыйнага холдынгу А1 Telekom Austria Group, аб'ём інвестыцый у нацыянальную эканоміку перавысіў 670 млн еўра, а аб'ём выплачаных у бюджэт падаткаў і збораў перавысіў 820 млн еўра.

Аператар пачаў камерцыйную эксплуатацыю сеткі 3G па тэхналогіі HSPA і HSPA+ у сакавіку 2010 года, паслугі 4G аказвае ў сетцы інфраструктурнага аператара beCloud з сакавіка 2019 года.

Партнёрскі матэрыял

7
Матёрый / адказаць
12.11.2019 / 17:35
Если у тебя телефон поддерживает связь 4G. То ты уважаемый человек.
7
a.hto.tam.idze / адказаць
12.11.2019 / 18:59
Занізка мецім. 5G - учорашні дзень. Дамо 6G у Беларусь у кожным калгасе да чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі!
1
Джулія / адказаць
13.11.2019 / 06:12
Пакуль быў вэлком - добра было чуваць . Як стаў А1 - сувязь абы якая, перапыняецца, сярод размовы гук прападае. Чаму з МТС такога няма? 5G вінаватая?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31