Даслаць навіну
Знайсці
13.11.2019 / 10:52

У Наваполацку няма ніводнай вуліцы, названай у гонар жанчыны. Актывісткі хочуць гэта змяніць

Актывісткі інфармацыйна-культурнага цэнтра «ІніцыАРТ» вырашылі гэта змяніць.

Сябра арганізацыі Таццяна Трафімава расказала «Нашай Ніне» пра тое, што яе асабіста вельмі крыўдзіла гэтая несправядлівасць. Пасля чаго яна вырашыла скласці калектыўны зварот да старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава з просьбай назваць вуліцу, якая зараз будуецца, жаночым імем.

«Мы палічылі, што ў Наваполацку ўсяго 60 вуліц. 25 вуліц носяць імёны розных мужчын: заслужаных і не вельмі. А вось вуліцы з жаночым імем няма ніводнай. Прытым што менавіта полацкая зямля падарыла свету і Ефрасінню Полацкую, і Рагнеду. Ды і сярод сучасніц таксама шмат жанчын, вартых такой памяці.

У спісе з 43 ганаровых грамадзян Наваполацка толькі тры жанчыны. Адна з іх — Яўгенія Трапезнікава, настаўніца, кіраўніца атраду «Пошук». Яна зрабіла вельмі шмат, каб вярнуць забытыя імёны салдат, якія нарадзіліся або ваявалі тут, у Наваполацку», — распавядае Таццяна.

Актывістка звяртае ўвагу на тое, што не настойвае на пэўным імені, а прапануюць вынесці гэтае пытанне на грамадскае абмеркаванне.

«Вы толькі ўявіце, колькі значных імёнаў мы можам ўзгадаць, калі пачнем гаварыць пра гэта, калі пачнем цікавіцца гісторыяй нашага горада, калі будзем слухаць тых, хто пражыў у Наваполацку ўсё жыццё.

Пра гэта наша ініцыятыва — успомніць, які вялізны ўнёсак зрабілі ў гісторыю Беларусі жанчыны», — падсумавала Таццяна Трафімава.

НТ, заставачнае фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31