Знайсці
12.11.2019 / 15:185РусŁacБел

Блізкасць падыходаў і праекты на мільярд — Лукашэнка заявіў пра намер паглыбіць адносіны з Аўстрыяй

Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада ў Вене правёў афіцыйныя перамовы з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Сустрэча прайшла ў вузкім і пашыраным фарматах. Пра яе вынікі кіраўнік беларускай дзяржавы разам са сваім аўстрыйскім калегам распавёў прадстаўнікам СМІ, піша БелТА

Лукашэнка падзякаваў Аляксандру Ван дэр Бэлену за цёплы прыём і адкрытую, змястоўную размову. «Аўстрыя — найважнейшы і надзейны партнёр Беларусі ў нашай агульнай Еўропе. Мы надаём вялікае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ў поўнай меры задаволены пазітыўнай дынамікай беларуска-аўстрыйскіх адносін», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, перамовы зноў прадэманстравалі, што падыходы краін па асноўных праблемах досыць блізкія. «Нам цікавы аўстрыйскі вопыт у многіх сферах, які цалкам можа быць выкарыстаны і ў дачыненні ў Беларусі», — сказаў ён.

Беларускі бок высока цэніць намаганні Вены, накіраваныя на навядзенне мастоў паміж асноўнымі геапалітычнымі цэнтрамі, зніжэнне напружанасці ў Еўропе і свеце. Мінск ставіць такія ж мэты ў сваёй знешнепалітычнай дзейнасці. «Канстатуем, што разам здольныя ўнесці важкі ўклад у аднаўленне стабільнасці і ўмацаванне міжнароднай бяспекі. Беларусь будзе ўдзячна аўстрыйскаму кіраўніцтву за падтрымку нашых ініцыятыў у гэтым кірунку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў падтрымку Аўстрыяй намаганняў беларускага боку па развіцці адносін з Еўрасаюзам, які з'яўляецца для Беларусі другім па значнасці гандлёвым партнёрам.

«А ў апошні час, у тым ліку дзякуючы актыўнай працы аўстрыйскага старшынства ў 2018 годзе, ЕС становіцца для нас таксама важкім палітычным і інвестыцыйным партнёрам. Толькі за апошнія два гады аб'ём фінансавай падтрымкі Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця праектаў у беларускім дзяржсектары дасягнуў 700 млн еўра», - сказаў ён.

Беларусь актыўна працуе з ЕС у рамках шматлікіх праграм у сферах экалогіі, энергаэфектыўнасці, ўладкавання межаў, рэгулявання міграцыі, падтрымкі дзяржкіравання. «У гэтым годзе Беларусь з Еўрасаюзам зацвердзілі праекты пагадненняў па спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі. Спадзяемся падпісаць іх у найбліжэйшы час», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930