Знайсці
12.11.2019 / 13:1515РусŁacБел

За пост пра старшыню Слонімскага райвыканкама Nexta павінен заплаціць 3000 рублёў кампенсацыі

12 лістапада ў Менскім раённым судзе разгледзелі пазоў старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сцяпана Пуцілы аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды, паведамляе Радыё Свабода.

Па выніках паседжаньня Менскі раённы суд вырашыў спагнаць са стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы 3 000 рублёў (Хоміч прасіў 10 тысяч рублёў) кампэнсацыі маральнай шкоды, нанесенай старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзю Хомічу і абавязаў разьмясьціць на сваім тэлеграм-канале рашэньне суду.

На папярэднім пасяджэньні Генадзь Хоміч, якога прадстаўлялі адвакаты, удакладніў пазоў і цяпер патрабуе 10 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды замест ранейшых 50 тысяч. Грошы ён зьбіраецца пералічыць Слонімскай лякарні на рамонт інфэкцыйнага аддзяленьня.

І пазоўнік, і пазваны ў суд не зьявіліся. Інтарэсы Хоміча прадстаўлялі два адвакаты: Марыя Колесава-Гудзіліна і Арцём Калоша.

Паводле Марыі Колесавай-Гудзілінай, тэлеграм-канала Nexta быў першакрыніцай інфармацыі пра Хоміча, таму «на ім ляжыць найбольшая адказнасьць».

«У сваіх інтэрвію ўладальнік каналу неаднойчы казаў, што мае матэрыялы, якая пацьвярджаюць праўдзівасьць апублікаванай інфармацыі, але такіх дакумэнтаў не было паказана. Гэта пацьвярджаецца і пратаколам Савецкага суду Менска, дзе гаворыцца, што прадстаўнік уладальніцы «Беларускага партызана» Сьвятланы Калінкінай зьвязваўся з Пуцілам, але той адмовіўся перадаваць ім нейкія дакумэнты. Мы лічым, што ніякіх дакумэнтаў і быць ня можа», — сказала адвакатка.

Паводле Гудзілінай, тое, што Хоміч зьяўляецца чыноўнікам ці прадстаўніком улады, не адрозьнівае яго ад іншых грамадзян Беларусі.

«Ён мае такія ж правы, як і ўсе астатнія, і мы лічым, што ён зьяўляецца сярод іншага прадстаўніком дзяржавы. Сваімі дзеяньнямі Сьцяпан Пуціла зьняважыў у асобе майго даверніка і Рэспубліку Беларусь», — сказала адвакатка.

10 жніўня тэлеграм-канал Nexta апублікаваў інфармацыю пра затрыманьне Хоміча. Паводле яе, чыноўніка і ягоную жонку супрацоўнікі ДАІ заўважылі ў нецьвярозым стане. Ва ўправе ДАІ Горадзенскай вобласьці заявілі, што ня маюць зьвестак пра затрыманьні Хоміча. Хоміч гэтую інфармацыю катэгарычна абвяргае.

Як гаворыцца ў пазове, пост Nexta пра затрыманьне Хоміча ўбачылі больш за 200 тысяч чалавек. На гэтую інфармацыю спасылаліся СМІ. Генадзь Хоміч патрабуе публікацыі абвяржэньня непраўдзівых зьвестак.

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930