Знайсці
12.11.2019 / 13:201РусŁacБел

Лідар апазіцыйнай партыі патлумачыў, як стаў адным з найбагацейшых кандыдатаў у дэпутаты

Напярэдадні парламенцкіх выбараў у інтэрнэце з’яўляцца спісы самых багатых кандыдатаў у дэпутаты. Заснаваныя яны на дэкларацыях аб даходах за 2018 год. На вяршыні такіх рэйтынгаў трапляюць індывідуальныя прадпрымальнікі, бо ў іх фактычна пазначаны не рэальны даход, а грашовы абарот за год.

Ігар Барысаў.

Цікава, што сярод кандыдатаў з найбольшым даходам аказаўся лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў. У 2018 годзе яго доход склаў 149 124 рублёў.

Гэта выклікала неадназначную рэакцыю. Напрыклад, палітолаг Павел Усаў на сайце тэлеканала «Белсат» напісаў калонку «Рэжым павышанага камфорту», дзе вялікую частку прысвяціў Барысаву.

«У гэты раз такіх «паспяховых» кандыдатаў, якія прэтэндуюць на месца ў парламенце, некалькі, і адзін з іх — сацыял-дэмакрат Ігар Барысаў, даход якога за мінулы год склаў 149 124 рублі (нешта каля 74 тысячаў долараў). Што важна, гэты палітык не проста кандыдат і бізнесмен, ён старшыня апазіцыйнай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. З логікі вынікае, ён знаходзіцца на вастрыі палітычнай, па сутнасці штодзённай, барацьбы з дыктатурай. Паспяховы бізнэс і рэальная апазіцыйная дзейнасць у Беларусі — рэчы несумяшчальныя», — напісаў Усаў.

«Наша Ніва» звярнулася да самога палітыка з просьбай пракаментаваць лічбы ў дэкларацыі за 2018 год. Высветлілася, што ўсё дастаткова празаічна, і ніякіх залатых гораў Ігар Барысаў не мае.

«Летась пераехаў жыць у сталіцу і прадаў трохпакаёвую кватэру ў Магілёве. Гэта і стала асноўнай крыніцай майго даходу, які быў пазначаны ў дэкларацыі за 2018 год. Пра гэта ведаюць усе дэмакратычныя лідары і сябры БСДП, аднак гэты момант упусціў у сілу свайго геаграфічнага становішча Павел Усаў (жыве ў Варшаве. — НН), які палічыў, што жыццё для мяне пры цяперашнім аўтарытарным рэжыме знаходзіцца ў рэжыме павышанага камфорту», — адказаў Ігар Барысаў.

Расказаў апазіцыянер і пра сваю працу. «Працую памочнікам дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства, займаемся гуртовым продажам будаўнічых матэрыялаў. Асноўны прадукт для продажу — шчэбень. Таксама працягваю займацца фрылансам як журналіст і рэдактар, але з меншай інтэнсіўнасцю, чым раней, бо пасада старшыні партыі забірае шмат часу», — патлумачыў кандыдат.

Ігар Барысаў вылучаецца кандыдатам па 106-й Коласаўскай акрузе ў Мінску.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930