Знайсці
12.11.2019 / 12:36РусŁacБел

Траціну ў беларускім экспарце малочнай прадукцыі займаюць сыры

Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло падчас XXV Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2019», перадае БелТА.

«З малочных прадуктаў найбольш экспартна арыентаванымі з'яўляюцца сыры. У 2018 годзе яны складалі 35,3% ад агульнага аб'ёму экспарту малочных прадуктаў, у студзені-жніўні 2019-га - 37,2%. Далей ідуць масла, натуральнамалочная прадукцыя і сухое малако», — сказаў ён.

У студзені-жніўні 2019 года экспартавана малочных прадуктаў на $ 1,5 млрд, што на 14% перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. За 2018 год экспарт малочнай прадукцыі склаў $ 2 млрд, што склала 60% яе вытворчасці і 39% ад агульнага аб'ёму экспарту прадуктаў харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930