Знайсці
12.11.2019 / 11:373РусŁacБел

У Мінску мужчына пырснуў дзвюм жанчынам у твар балончыкам, а ў трэцяй забраў тэлефон

Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне «Малінаўка». На гарачую лінію 102 звярнулася жанчына і паведаміла, што да яе падышоў невядомы мужчына, пацікавіўся, якая гадзіна, а пасля распыліў слезацечны газ і збег. Праваахоўнікі неадкладна выехалі на месца здарэння. Аператыўнікі таксама высветлілі, што па шляху руху фігурант сустрэў яшчэ дзвюх жанчын, у твар адной ён таксама распыліў балончык, а ў другой выхапіў з рук мабільны тэлефон.

Па гарачых слядах яго затрымалі. Ім аказаўся 42-гадовы беспрацоўны мінчук. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.

У яго быў знойдзены і канфіскаваны той самы мабільны тэлефон. Праваахоўнікам мужчына растлумачыў, што пацярпелая сама выкінула сотавы, а ён падняў яго.

Вядома, што мужчына раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за забойства, паведамляе сталічная міліцыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930