Знайсці
12.11.2019 / 08:1824РусŁacБел

Па Варшаве на Дзень незалежнасці прайшлі маршам дзясяткі тысяч нацыяналістаў

Дзясяткі тысяч дэманстрантаў, галоўным чынам члены ультранацыяналістычных арганізацый, прайшлі ў панядзелак, 11 лістапада, маршам па Варшаве з нагоды Дня незалежнасці Польшчы. Шэсце нацыяналістаў суправаджалася скандаваннем традыцыйнага у Польшчы лозунгу ультраправых — «Бог, гонар, айчына», піша tut.by.

Многія дэманстранты неслі чырвона-белыя польскія сцягі. Неўзабаве пасля пачатку акцыі некалькі актывістаў падпалілі сігнальныя ракеты, пасля чаго асобныя ўчасткі маршруту завалакло дымам.

«Мы павінны вярнуцца да сваіх каранёў. Наш свет забыўся пра Бога і хрысціянства», — лічыць адзін з лідараў нацыяналістычнай арганізацыі «Марш за незалежнасць» Роберт Бакевіч.

Сітуацыя ў Польшчы сур'ёзна палярызавалася пасля прыходу да ўлады кансерватыўнай партыі Яраслава Качыньскага «Права і справядлівасьць» (ПіС) у 2015 годзе. Яе члены настойваюць на адраджэнні патрыятычных і каталіцкіх каштоўнасцяў у грамадстве і на адмове ад заходняга лібералізму, нагадвае Reuters. Крытыкі партыі сцвярджаюць, што яна негалосна заахвочвае групы са схільнасцю да фашысцкай і антысеміцкай ідэалогіі, аднак у ПіС гэта адмаўляюць.

Ні члены ўрада, ні прэзідэнт Анджэй Дуда у маршы не ўдзельнічалі. Нароўні з шэсцем ў Варшаве адбыліся памятныя мерапрыемствы: ускладанне вянкоў, парады і канцэрт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930