Знайсці
12.11.2019 / 07:573РусŁacБел

Ва Украіне затрымалі супрацоўнікаў Нацбанка па падазрэнні ў крадзяжы $48 мільёнаў

У панядзелак, 11 лістапада, дэтэктывы Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны (НАБУ) затрымалі семярых падазраваных па справе аб завалоданні больш як 1,2 млрд грн (каля $48 млн) стабілізацыйнага крэдыту, выдадзенага Нацбанкам Украіны VAB Банку ў 2014 годзе. У іх ліку былыя і дзейсныя чыноўнікі Нацыянальнага банка Украіны, піша unian.net.

«Гаворка ідзе пра былых і дзеючых службовых асоб Нацбанка, ПАТ «VAB Банк» і прыватных кампаній, звязаных з канчатковымі бенефіцыярамі VAB Банка», - заявілі ў НАБУ.

Чыноўнікам інкрымінуюць прысваенне, растрату маёмасцi або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам.

У НАБУ не раскрылі імёны ці пасады затрыманых. Пасля стала вядома, што дэтэктывы затрымалі старшыню праўлення «Райфайзен Банка Аваль» Аляксандра Пісарука. Пісарук ў 2014-2015 гадах быў першым намеснікам кіраўніка Нацбанка Украіны Валерыі Гонтаравой. Ён адказваў за банкаўскі нагляд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930