Знайсці
11.11.2019 / 21:4514РусŁacБел

Макс Корж прыехаў у Гродна з жонкай і дзецьмі адзначыць сямігоддзе сямейнага жыцця

Беларускі выканаўца Макс Корж разам з жонкай Таццянай пабываў у Гродне і наведаў Кронан Парк Гатэль. Пра гэта стала вядома з інстаграма Таццяны, піша Hrodna.life.

Макс Корж збірае стадыёны, але ўжо шмат гадоў не дае інтэрв’ю. Адмову атрымаў нават знакаміты расійскі інтэрв’юер Юрый Дудзь. На інстаграм Каржа падпісаныя больш за 2,3 млн чалавек, але з яго профіля складана зразумець, дзе ён знаходзіцца і чым займаецца. Подпіс у профілі так і кажа: «Вы ніякага ўяўлення не маеце, дзе я знаходжуся і чым займаюся, але тут хоць бы зразумела, што ў мяне ўсё OK».

А вось дзякуючы профілю яго жонкі Таццяны, на якую падпісаныя больш за 177 тысяч чалавек, можна было ўбачыць, што лістападаўскія выхадныя пара правяла ў Гродне.

Дзяўчына выклала пост «7 гадоў, як носім пярсцёнкі» з хэштэгам #101112. Лакацыя — Гродна. Таксама Таццяна выклала сторыс, у якім адзначыла Кронан Парк Гатэль.

У каментарыях да паста адзін з падпісчыкаў задаў пытанне: з якой нагоды сям’я выбралася ў Гродна. Таццяна коратка адказала: «Выхадныя».

Уладзімір Аплевіч, Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930