Знайсці
11.11.2019 / 19:5923РусŁacБел

Украінцы сярод лідараў іншых краін найлепей ставяцца да Лукашэнкі

Згодна з вынікамі апытання, украінцы сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ставяцца да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: 66% станоўча і толькі 15% — адмоўна. Лічбы даследавання апублікаваны на сайце сацыялагічнай групы «Рэйтынг», якая праводзіла апытанне.

Да канцлера Германіі Ангелы Меркель станоўча ставяцца 60% апытаных, адмоўна — 17%. Да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды станоўча ставяцца 48%, адмоўна — 9%, 18% — не ведаюць такога палітыка. Да прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона станоўча ставяцца 39%, адмоўна — 17%, не ведаюць такога — 15%, не змаглі вызначыцца з ацэнкай — 29%. Да прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана станоўча ставяцца 33%, адмоўна — 11%, не ведаюць яго — 27%, не змаглі адказаць — 30%. Да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа станоўча ставяцца 30%, адмоўна — 42%, не змаглі ацаніць — 25%.

Аўдыторыяй даследавання сталі 3 тысячы рэспандэнтаў — грамадзян Украіны ад 18 гадоў і старэйшых. Выбарка рэпрэзентатыўная па ўзросце, поле, рэгіёнах і тыпу паселішча. Апытанне праводзілася ў фармаце інтэрв'ю з 29 кастрычніка па 4 лістапада.

Сацыялагічная група «Рэйтынг» (Rating Group Ukraine) створана ў 2008 годзе як незалежная даследчая арганізацыя, якая спецыялізуецца на правядзенні ўсіх відаў сацыялагічных даследаванняў з захаваннем міжнародных стандартаў. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930