Знайсці
11.11.2019 / 20:0813РусŁacБел

«Людзі да гэтага не гатовыя». Роспіс мастачкі Зоі Луцэвіч у сталічным пад'ездзе зафарбавалі

Некалькі дзён таму прафесійныя мастакі бясплатна размалявалі сцены ў пад'ездзе. Дзве мясцовыя жыхаркі засталіся незадаволеныя і паскардзіліся ў ЖЭС. У выніку мастачка Зоя Луцэвіч з іншымі жыхарамі зафарбавалі сваю працу, піша Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Нагадаем, прыяцелька беларускай мастачкі Зоі Луцэвіч прапанавала ёй распісаць пад'езд, дзе даўно не было рамонту. Але мастакі пачалі працу без апытання жыхароў, а гэта абавязковая ўмова для таго, каб малюнак узгадніў ЖЭС. Таму што лесвічная пляцоўка — гэта месца агульнага карыстання.

Дзве жыхаркі пад'езда вырашылі, што такі роспіс — не мастацтва, сталі абражаць мастакоў, паскардзіліся ў ЖЭС, а калі праца была скончаная, жанчыны сказалі, што выклічуць міліцыю і мастакам пагражае вялікі штраф.

— Гэтыя жанчыны мяне папярэдзілі, што ў мяне будуць каласальныя праблемы, калі я не зафарбую працу. Таму я ў шэсць раніцы ўсе зафарбавала, мне дапамагала прыяцелька. Я нават не спрабавала збіраць подпісы для апытання, таму што гэта не мая справа, — кажа Зоя Луцэвіч.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Сцены прывялі ў ранейшы выгляд. Па словах мастачкі, некаторых жыхароў гэта засмуціла. Засмучана і прыяцелька, якая прапанавала акультурыць пад'езд.

— Я прыйшла да высновы, што людзі да гэтага не гатовы — яны не разумеюць, навошта гэта трэба. У іх сцены такія абшарпаныя, быццам там жывуць паркуршчыкі — там сляды ад абутку, у пад'ездах — смурод. Яны гатовыя жыць у брудзе. Але калі ніхто не хоча ісці ваяваць за мяне, я не пайду ваяваць за сябе, — сказала мастачка.

Тut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930