Даслаць навіну
Знайсці
11.11.2019 / 18:23 4

Эксперты склалі рэйтынг беларускіх гарадоў: Гродна па якасці жыцця абагнала Мінск

«Цэнтр новых iдэй» падрыхтаваў новы рэйтынг беларускіх гарадоў за 2019 год у пяці вымярэннях. У рэйтынг увайшлі толькі тыя беларускія гарады, у якіх больш за 50 тысяч чалавек, — у спісе аказаліся 23 населеныя пункты.

Павялічыць выяву

Аўтары вылучылі 20 паказчыкаў, з якіх пяць ключавых: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, узровень жыцця, празрыстасць кіравання, турыстычная прывабнасць.

У рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, якія маюць больш за 50 тысяч чалавек, — у іх жыве амаль дзве траціны беларускага насельніцтва і яны з'яўляюцца значнымі паліт-эканамічнымі актарамі.

У агульным рэйтынгу Мінск заняў першае месца з 82,2 баламі. На другім месцы Гродна (73,4 бала), на трэцім Брэст (62,4 бала), на чацвёртым Салігорск (56 балаў), а на пятым Віцебск (55,9 балаў).

Сталіцу па якасці жыцця абганяе Гродна, а па дэмаграфічнай устойлівасці ў лідарах увогуле раённы цэнтр — Жлобін, Мінск па гэтым паказчыку ажно 8-ы.

NN.by

2
Котіс / адказаць
11.11.2019 / 20:15
Гродна - гэта стыльна і модна!
3
айса / адказаць
11.11.2019 / 21:54
Котіс,не, Гродна - гэта годна! А стыльна і модна гэта пра Мінск. 
3
Лістападаўскі Ґаспадар / адказаць
12.11.2019 / 09:35
айса, дупа твой мінск.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31