Даслаць навіну
Знайсці
11.11.2019 / 16:33 7

Камень з душэўным надпісам у Кіяўцы за свае грошы паставіў сябар «Сходу нашчадкаў шляхты». І гэта яшчэ не ўсё

«Дзе вы бачылі, каб святары трацілі грошы на справу, яны іх толькі збіраюць», — кажа старшыня грамадскага аб’яднання «Сход нашчадкаў шляхты» Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі. 

Павялічыць выяву

Узрушаецца ён наконт не зусім дакладнай інфармацыі пра тое, што камень з надпісам па-беларуску ў вёсцы Кіявец Валожынскага раёна усталяваў мясцовы бацюшка.

«Насамрэч, камень з нашым шляхецкім дэвізам: «Служу Айчыне, адказваю перад Богам» за свае сродкі ўсталяваў сябра нашага сходу Уладзімір Капусцін. На працягу амаль двух гадоў ён дамаўляўся са скульптарам, які нарэшце ажыццявіў задуму Уладзіміра», — распавядае Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі.

Ігар дадае, што ўсталяванне каменю ў Кіяўцы — гэта далёка не адзіная акцыя аб’яднання.

«У кастрычніку яшчэ адзін сябра нашай арганізацыі Францішак Жылка за свае грошы паставіў камень з барэльефам мастака Яна Булгака ў вёсцы Перасека, што ў Мінскім раёне. Цяпер мы актыўна трасём Лагойск, каб надаць адной з вуліц імя графа Тышкевіча», — расказаў Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі.

НТ, фота Паўла Белавуса 

1
Той самы / адказаць
11.11.2019 / 19:33
Беларускай шляхце трэба адраджацца. Адраджаць традыцыі, і самую галоўную традыцыю - абарона Бацькаўшчыны ...

1
Котіс / адказаць
11.11.2019 / 20:03
Пра Лагойск. Ну нададуць недзе на ўскраіне, куды нага турыста не ступае. А ў цэнтры будуць панаваць Леніны ды Кіравы.
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
11.11.2019 / 20:25
Котіс,

Я думаю -- трэба ў Лагойску аднавіць, перадусім палац, Тышкевічаў. Граф Яўстах Тышкевіч быў выбітны краязнаўца. Маю яго кнігу "Оpisanie powiatu Borysowskiego" 1845 г. Хоць кніга напісаная па-польску, але частка тэкстаў пададзена па-беларуску (народныя песні).

Лагойск стаіць на бойкай трасе -- на Докшыцы-Глыбокае-Браслаў, далей -- на Рыгу. Наведвальнікі былі б.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31