Знайсці
11.11.2019 / 13:294РусŁacБел

Касмічна прыгожыя кар’еры пад Ваўкавыскам адкрыюць для арганізаваных груп

У бязвізавую тэрыторыю Беларусі ўключылі яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці. Замежныя турысты цяпер змогуць уязджаць і выязджаць праз любыя памежныя пункты пропуску Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Лідскага і Шчучынскага раёнаў і знаходзіцца там да 15 сутак.

Volkovysknews.by пацікавіўся ў намесніка старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Таццянай Андрушкевіч, ці будуць пускаць турыстаў, у тым ліку і замежных, на краснасельскія «Мальдывы», наведванне якіх з мэтай бяспекі забаронена. Ці будзе зроблена выключэнне для арганізаваных груп замежных турыстаў?

— Менавіта для арганізаваных груп — будзе. Кіраўніцтва ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», якому належыць гэты вытворчы аб'ект, ужо пацвердзіла сваю гатоўнасць дапускаць экскурсантаў у добраўпарадкаваныя месцы для правядзення фотасесій на фоне крэйдавых кар'ераў. Але падкрэслю, гэта не закране тых, хто захоча наведаць кар'еры у стыхійным парадку, адказала Т. Андрушкевіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера