Знайсці
10.11.2019 / 18:038РусŁacБел

На конкурсе «Міс Свету Plus Size» удзельніца з Беларусі заваявала тытул віцэ-міс

У гэтыя выхадныя завяршыўся міжнародны конкурс прыгажосці «Міс Свету Plus Size». Беларусь пакідае яго з каронай віцэ-міс — тытул заваявала бізнес-лэдзі з Гомеля Наталля Калеснікава. Першае месца падзялілі Бразілія і Сурынам, піша tut.by.

Топ-5 фіналістак.

У 2019 за карону пераможцы з беларускімі ўдзельніцамі канкуравалі дзяўчыны з Бразіліі, Украіны, Расіі, Латвіі, Індыі, Нідэрландаў, Сурынама, Бельгіі і Сінгапура. Першае месца падзялілі ўдзельніцы з Бразіліі і Сурынама.

Нашу краіну прадстаўлялі тры ўдзельніцы. Асабіста падтрымаць дзяўчат на фінале прыйшлі супрацоўнікі пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне. У тым ліку — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Ігар Сокал.

Цікава, што таксама ў Top Five ўвайшла яшчэ адна беларуска — Кацярына Лаздоўская, якая прадстаўляла Латвію. Дзяўчына нарадзілася ў Глыбокім. Калі ёй было 2 гады, сям'я пераехала ў Латвію. У 2009 годзе ў Беларусь вярнулася маці Кацярыны, але сама дзяўчына засталася, паколькі ў Латвіі ў яе былі сям'я і дзіця. Аднак Беларусь Кацярына наведвае часта, паколькі вядзе тут бізнэс (сетка салонаў прыгажосці ў Глыбокім) і наведвае блізкіх.

Нацыянальны дырэктар конкурсу ў Беларусі Яўгіння Цюленева і прадстаўніца Латвіі Кацярына Лаздоўская.

Хто прадстаўляў Беларусь на конкурсе?

Магчымасць прадстаўляць Беларусь Наталля Калеснікава, Вікторыя Клявец і Інга Буліцкая атрымалі дзякуючы ўдзелу ў праекце «Міс Беларусь Plus Size». За гэта права яны канкуравалі з 146 дзяўчынамі, якія падалі заяўку на ўдзел у верасні гэтага года. Затым быў кастынг, адборачныя этапы — і ў выніку арганізатары вызначылі тройку фіналістак:

Віцэ-міс свету plus-size 2019 Наталля Калеснікава (Гомель)

Бізнесвумэн і суўласніца некалькіх кампаній у розных сферах: ад будаўніча-мантажных работ, аптовага гандлю будматэрыяламі да міжнароднага турызму. За сваё жыццё адкрыла шмат бізнэсаў, а таксама стала шчаслівай жонкай і мамай дваіх дзяцей.

Пайшла на конкурс, каб падаць прыклад дачцэ і натхніць яе не толькі дзелавымі мамінымі поспехамі, але і яе прыгажосцю.

Інга Буліцкая (Мінск)

Інга вырасла ў інтэрнаце. Але цяжкасці не зламалі яе — цяпер яна працуе галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам і гадуе двух сыноў-спартсменаў. Удзельнічае ў праекце, каб зламаць стэрэатыпы пра жанчыну — дзяржаўнага служачага. А таксама — даказаць, што высокая пасада і офісная праца не замінаюць быць элегантнай і насіць карону каралевы прыгажосці.

На конкурсе ў Кіеве атрымала тытул «Міс экстравагантнасць».

Вікторыя Клявец (Мінск)

Дызайнер інтэр'ераў, якая лёгка сядае на шпагат і робіць батманы. Працуе трэнерам па стрып-пластыцы і разам са сваім маладым чалавекам вядзе здаровы лад жыцця.

На «Міс Свету Plus Size» атрымала тытул «Міс творчасць», паколькі яе пластычны эцюд з мячом быў прызнаны найлепшым творчым нумарам на конкурсе.

«Мы прайшлі няпросты, але цікавы шлях, — кажа Наталля Калеснікава, віцэ-міс свету-2019. - Кожная з нас старалася зрабіць усё магчымае, каб прадставіць нашу краіну годна. І, вядома, я неверагодна шчаслівая, што тытул віцэ-міс члены журы прысудзілі мне. Аднак гэта не толькі мая заслуга — Нацыянальны дырэктар конкурсу ў Беларусі Яўгіння Цюленева прыклала неверагодныя намаганні, каб падрыхтаваць дзяўчат да ўдзелу ў Кіеве, і сабрала каманду выдатных спецыялістаў. Працаваць з гэтымі людзьмі было вялікім гонарам і велізарным задавальненнем».

На «Міс Свету Plus Size» члены журы ацэньвалі не толькі знешнасць канкурсантак. Пад пільнай увагай былі місіі дзяўчат, якія яны транслююць праз удзел у конкурсе, жыццёвыя каштоўнасці, навыкі самапрэзентацыі і асабістыя гісторыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера