Знайсці
11.11.2019 / 14:0724РусŁacБел

Галкін жорстка высмеяў Пуціна і расійскае тэлебачанне

Тэлевядучы і шоўмэн Максім Галкін «меў рацыю», калі сказаў аб тым, што на расійскім тэлебачанні ёсць цэнзура. Пра гэта выданню Ura.ru паведаміў тэлевядучы Уладзімір Познер, піша rbc.ru.

На думку Познера, «так на ўсім нашым тэлебачанні, не толькі на «Першым канале». «Няма такога канала, дзе, калі кажуць пра палітыку, можна казаць усё», - дадаў ён. Познер ў размове таксама задаўся двума пытаннямі: «Гэта, што, нечаканая для нас рэч?» І «Мы гэтага не ведалі?»

Пра цэнзуру на расійскім тэлебачанні Галкін заявіў падчас свайго выступу ў Новасібірску. Фрагмент відэа з канцэрту быў апублікаваны на Youtube.

Паводле яго слоў, у эфіры расійскага ТВ пастаянна асвятляюць падзеі ва Украіне замест расійскай павесткі. Акрамя таго, Галкін адзначыў, што «савецкія часы вярнуліся, у найгоршым сэнсе слова».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера