Знайсці
10.11.2019 / 17:202РусŁacБел

The Times назвала імёны расійскіх бізнесоўцаў — спонсараў брытанскай Кансерватыўнай партыі

У распараджэнні газеты The Sunday Times, нядзельнага дадатку выдання The Times, як сцвярджаюць у газеце, апынуўся сакрэтны даклад камітэта парламента па выведцы і бяспекі, у якім пазначаны імёны багатых расейцаў, якія спансавалі партыю торы, піша DW.

Брытанскія спэцслужбы ў сакрэтным дакладзе, прысвечаным пагрозе дэмакратыі ў Вялікабрытаніі, назвалі імёны дзевяці расійскіх бізнесменаў, якія, згодна з іх дадзенымі, аказвалі фінансавую дапамогу Кансерватыўнай партыі краіны.

Па інфармацыі выдання, адным з алігархаў, што спансаваў торы, быў расійскі і брытанскі бізнэсовец украінскага паходжання Аляксандр Цямерка. Брытанскія журналісты сцвярджаюць, што Цямерка, які працаваў раней на расійскае міністэрства абароны і называе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана сваім сябрам, за апошнія сем гадоў ахвяраваў брытанскім кансерватарам больш за 1,2 млн фунтаў стэрлінгаў (у пераліку каля 1,4 млн еўра). 

У дакладзе таксама згадваецца імя Яўгена Лебедзева — сына саўладальніка брытанскай газеты The Evening Standard, бізнэсоўца Аляксандра Лебедзева. Як распавёў журналіст The Sunday Times Том Харпер, у красавіку 2018 году Борыс Джонсан, які займаў тады пасаду міністра замежных спраў, быў госцем Яўгена Лебедзева на віле апошняга ў Італіі.

У той жа час самым буйным расійскім спонсарам торы выданне называе Любоў Чарнухіну - жонку былога намесніка міністра фінансаў Расіі Уладзіміра Чарнухіна. Паведамляецца, што летась Чарнухін ахвяраваў Кансерватыўнай партыі 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў (522 тысячы еўра).

Даклад аб незаконнай дзейнасці расейцаў у Вялікабрытаніі быў падрыхтаваны міжпартыйныя выбарным камітэтам брытанскага парламента па выведцы і бяспецы, аднак яго абнародаванне было заблакавана брытанскім урадам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930