Знайсці
10.11.2019 / 16:246РусŁacБел

Каля 50 чалавек узялі ўдзел у шэсці памяці да Лошыцкага яру

Каля 50 чалавек 10 лістапада ўзялі ўдзел у шэсьці да Лошыцкага яра — месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, піша радыё «Свабода».

Акцыя, арганізаваная Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ і санкцыянаваная гарадзкімі ўладамі, пачалася ў 12.30 ад Менскага гарадзкога палаца культуры (былы ДК камвольнага камбінату).

Удзельнікі несьлі транспарант «Дзяды», бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі КХП-БНФ і аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Іх суправаджалі каля двух дзясяткаў сілавікоў у цывільным, якія здымалі шэсьце на відэа.

Мітынг у Лошыцкім яры доўжыўся каля гадзіны. Выступілі намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі і іншыя сябры партыі. Быў зачытаны зварот лідэра КХП-БНФ Зянона Пазняка.

Шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры КХП-БНФ традыцыйна праводзіць праз тыдзень пасьля аналягічнай акцыі ў Курапатах. Абедзьве акцыі прымеркаваныя да дня памінаньня продкаў «Дзяды».

Лошыцкі яр — урочышча ля мікрараёну Лошыца ў Менску, дзе ў 1937-1941 гадах органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы. Дакладная колькасьць ахвяраў невядомая. Паводле ацэнак Пазьняка, тут пахавана ад 7 да 10 тысячаў рэпрэсаваных.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930