Знайсці
10.11.2019 / 10:12РусŁacБел

Сёння брэсцкае «Дынама» можа стаць чэмпіёнам Беларусі

Сёння ў чэмпіянаце Беларусі па футболе можа датэрмінова вызначыцца ўладальнік залатых медалёў, паведамляе БелТА.

У выпадку перамогі ў госцевым паядынку 28-га тура над «Іслаччу» свой першы ў гісторыі чэмпіёнскі тытул могуць атрымаць футбалісты брэсцкага «Дынама». Гэтая сустрэча пачнецца ў 15.30 на поле ФК «Мінск» і будзе паказана ў простым эфіры тэлеканала «Беларусь 5».

Таксама сёння 15-разовы чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях у «Віцебска», а мінскі «Энергетык-БДУ» прыме жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».

Становішча ў групе лідэраў перад сённяшнімі гульнямі: «Дынама» (Брэст) - 68 ачкоў (27 матчаў), «Шахцёр» - 62 (28), БАТЭ - 61 (27), «Дынама» (Мінск) - 50 (28), «Іслач» - 45 (27), «Тарпеда-БелАЗ» - 45 (27).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера